Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адвакаткі Марыі Калесьнікавай і яшчэ трох адвакатаў забралі ліцэнзіі

абноўлена

Людміла Казак
Людміла Казак

Міністэрства юстыцыі скасавала ліцэнзію цяперашняй адвакатцы Марыі Калесьнікавай Людміле Казак. Таксама камісія скасавала ліцэнзіі адвакатам Канстанціну Міхелю, Міхаілу Кірылюку і Максіму Конану.

Падставай стала «ўчыненьне дзеяньняў, якія дыскрэдытуюць званьне адваката і адвакатуру, што праявілася ў зьдзяйсьненьні адміністрацыйнага правапарушэньня, прадугледжанага арт. 23.4 КаАП».

24 верасьня Людмілу Казак затрымалі і празь дзень аштрафавалі за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.

20 студзеня дысцыплінарная камісія Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў вынесла ёй за гэты прысуд заўвагу.

І адразу ж Міністэрства юстыцыі запусьціла мэханізм пазбаўленьня адвакацкага статусу.

«Ніхто не захацеў слухаць»

«Я была да гэтага гатовая», — сказала Людміла Казак.

Яна адцеміла, што «ніхто не захацеў слухаць, што на самой справе праступак, за які мяне фармальна прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці, я не ўчыняла».

«Аказалася, што гэта ня важна. Важны сам факт фармальнай пастановы суду, якая ўступіла ў законную сілу. З улікам таго, што гэта было проста сказана, спрачацца практычна не было з чым, бо ўсе варыянты адкідаліся».

Напярэдадні Марыя Калесьнікава зьвярнулася да ўсясьветнай адвакацкай супольнасьці. Яна нагадала, што гэта ўжо чацьвёрты ейны абаронца, які зазнаў рэпрэсіі:

  • Адвакат Ільля Салей — пад хатнім арыштам.
  • Максім Знак — пад вартай у СІЗА.
  • У Аляксандра Пыльчанкі забралі ліцэнзію 15 кастрычніка 2020 году.
  • У Людмілы Казак — 19 лютага 2021.

Ліцэнзіі скасавалі яшчэ тром адвакатам

Таксама камісія скасавала ліцэнзіі адвакатам Канстанціну Міхелю, Міхаілу Кірылюку і Максіму Конану, паведаміла «Медиазона».

Канстанціна Міхеля ў лістападзе арыштавалі на 14 дзён за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Міхаілу Кірылюку паставілі ў віну «некарэктныя выказваньні ў адносінах да прадстаўнікоў дзяржаўных органаў». На думку Міністэрства юстыцыі, гэта «ўчынак, несумяшчальны са званьнем адваката».

Дзеяньне ліцэнзіі Максіма Конана спынілі, бо ў кастрычніку 2020 году суд Кастрычніцкага раёну прысудзіў яму 12 сутак арышту «за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу каля гарадзкога пляжу ў Браславе». Конан пісаў тлумачэньне ў Менскую калегію адвакатаў, тлумачыўшы, што ў Браславе ён ня ўдзельнічаў у мітынгах, а езьдзіў туды па даручэньні кліента. Суткі адвакат адседзеў у лістападзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG