Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паляваньне КДБ у Маскве: Справа Кастусёва, Фядуты, Зянковіча


Будынак КДБ Беларусі ў Менску
Будынак КДБ Беларусі ў Менску

У чым прычыны арышту гэтых асобаў? Ці ня стала гэта вынікам правакацыі КДБ? Хто арыштоўваў Фядуту і Зянковіча?

На гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» адказваюць палітолягі Павал Вусаў і Дзьмітры Балкунец.

КДБ паведаміў, што затрыманыя па крымінальнай справе старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў і журналіст Аляксандар Фядута. Напярэдадні жонка Фядуты Марына Шыбко паведаміла, што Аляксандар зьнік у Маскве. Жонка амэрыканскага юрыста беларускага паходжаньня Юрася Зянковіча Алена паведаміла, што яе муж быў затрыманы ў Маскве і апынуўся ў СІЗА КДБ.

Балкунец

  • КДБ Беларусі выйшаў за межы краіны і вырашыў адлоўліваць тых, хто выказваў сваю крытычную пазыцыю ці рабіў нейкія дзеяньні супраць рэжыму Лукашэнкі
  • Тэртэль у кастрычніку летась абяцаў дацягнуць свае шчупальцы да ўсіх краінаў
  • Вось яны дацягнуліся да Масквы
  • Супраць мяне рыхтавалася нешта падобнае
  • Па тых гістэрыках, якія яны закочваюць, што не злавілі мяне ў Маскве, можна меркаваць, што ў іх нешта правалілася
  • Пацярпеў Аляксандар Фядута
  • Я атрымаў ад беларускіх актывістаў інфармацыю, што іх таксама нібыта запрашалі ў Маскву, ледзь ня ў Крэмль. Гэта была правакацыя, якую рыхтавалі беларускія спэцслужбы
  • Ня ведаю, ці былі там задзейнічаныя расейскія спэцслужбы
  • Але, па маіх зьвестках, затрымлівалі беларускія спэцслужбы
Дзьмітры Балкунец
Дзьмітры Балкунец
  • Вывозілі затрыманых праз аэрапорт Унукава
  • Чаму не на машыне? Таму што можна не паказваць дакумэнты, а вывезьці на прыватным самалёце
  • Масква больш не зьяўляецца бясьпечным горадам для беларусаў, беларускія спэцслужбы іх могуць адтуль выкрасьці
  • Былі эпізоды, калі па справах бізнэсу выкрадалі расейскіх грамадзянаў і вывозілі ў Беларусь
  • Не выключаю, што супраць Фядуты і Зянковіча ў Беларусі былі распачатыя крымінальныя справы. Брыгада прыехала ў Маскву, яны іх знайшлі і затрымалі
  • А прадстаўнікі ФСБ ці МУС РФ стаялі побач і ўхвалілі экстрадыцыю затрыманых з Расеі паводле спрошчанай працэдуры
  • Я абмяркоўваў гэтую тэму з уплывовымі дэпутатамі Дзярждумы, яны выказвалі незадавальненьне, што беларускія ўлады заплямліваюць Расею сваімі правакацыямі
  • Тое, што грамадзянін ЗША затрыманы ў Маскве, можа адгукнуцца Расеі дадатковымі санкцыямі ЗША
  • Я ўсё ж не выключаю, што расейскія ўлады не былі праінфармаваныя пра затрыманьні Фядуты і Зянковіча
  • Я высьветліў, што Фядуту затрымалі 11 красавіка і ў той самы дзень даставілі ў Менск
  • Увесь фэдэральны друк паведаміў, што ён зьнік у Маскве
  • Калі б расейскія спэцслужбы ведалі пра затрыманьне і вываз Фядуты, то дзяржаўныя СМІ Расеі атрымалі б рэкамэндацыю не пісаць пра зьнікненьне Фядуты
  • Але яны пісалі, значыць, і расейскія спэцслужбы ня мелі інфармацыі, што зь ім

Вусаў

  • Я ня веру ў існаваньне змовы супраць Лукашэнкі ў сілавых структурах
  • Калі б гэта было, то гэта праявілася б, калі былі масавыя пратэсты. Цяпер арганізаваць палацавы пераварот немагчыма
  • Мяркую, што справа Кастусёва — гэта працяг кампаніі тэрору, якая мае на мэце зачыстку палітычнай прасторы ад нават бяскрыўдных асобаў
  • Калі ўлады рыхтуюць велізарны працэс над «тэрарыстамі», да якіх можа быць далучаны і Аўтуховіч, і іншыя, то ідэалягічна БНФ упісваецца ў суд над «тэрарыстамі-нацыяналістамі-экстрэмістамі»
  • Калі нават кніга «Беларуская нацыянальная ідэя» прызнаецца экстрэмісцкай, то чаму і не?
  • Што да справы Фядуты-Зянковіча, то я сумняваюся, што гэта было зроблена без дазволу расейскіх уладаў
Павал Вусаў
Павал Вусаў
  • Я перасьцерагаюся, што гэткія апэрацыі могуць быць праведзеныя і ў Літве, Польшчы і Ўкраіне, як у 20-я гады ХХ стагодзьдзя НКВД выкрадаў лідэраў белага руху ў Парыжы
  • МЗС Беларусі ператвараецца ў філіял КДБ
  • Затрыманьне Зянковіча — гэта сьвядомы выклік Злучаным Штатам
  • Гэта падобна да выкліку, які кінуў Захаду Пуцін, арыштоўваючы Навальнага і фактычна забіваючы яго ў калёніі
  • І Расея, і Лукашэнка, які абапіраецца на Расею, упэўненыя, што Захад на сёньня ня ў стане нічога зрабіць
  • Гэты выклік упісваецца ў кантэкст іншых крокаў канфрантацыі — «аптымізацыі дыпляматычных пляцовак», абвінавачаньняў на адрас Польшчы, цкаваньня актывістаў польскай грамады ў Беларусі
  • Адказ Захаду будзе дзейсным, калі ён будзе скаардынаваным
  • Калі ня будзе сур’ёзнай рэакцыі Захаду, то рэпрэсіі ў Беларусі будуць працягвацца і пашырацца
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG