Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да берасьцейскага актывіста Шарэнды, чыя жонка за кратамі, прыйшлі зь ператрусам і пачалі крымінальную справу

абноўлена

Паліна і Андрэй Шарэнды, архіўнае фота
Паліна і Андрэй Шарэнды, архіўнае фота

Берасьцейскі актывіст Андрэй Шарэнда паведаміў у тэлеграм-чаце берасьцейскай «Вясны», што ў ягонай кватэры адбываецца ператрус.

Пазьней ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што супраць яго завялі крымінальную справу па артыкуле 361 (Заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь) і што ў яго канфіскавалі тэхніку, але ён застаецца на волі.

Ягоная жонка Паліна Шарэнда-Панасюк ад 3 студзеня знаходзіцца ў СІЗА, яна абвінавачаная па крымінальнай справе.

У лютым яна змагла праз сукамэрніц па СІЗА № 7 Берасьця перадаць на волю зварот, у якім расказвае пра катаваньні ў турэмнай установе. Паліна зазначыла, што нават у здаровых празь некалькі дзён зьяўляюцца праблемы са страўнікам, болі хрыбетніка, пачынае скакаць ціск. Мэдычную дапамогу ў гэтых выпадках у СІЗА ў поўнай меры не аказваюць.

Паліна з мужам і дзецьмі, архіўнае фота
Паліна з мужам і дзецьмі, архіўнае фота

Паліне прадʼявілі абвінавачаньне паводле артыкулу 364 («Гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»). 23 лютага зь берасьцейскага СІЗА актывістку накіравалі на мэдычную экспэртызу ў псыхіятрычную лякарню ў Навінках. Тады на працягу 9-дзённага «этапу» жанчына правяла некалькі дзён у баранавіцкім СІЗА № 6 і ў менскім СІЗА № 1.

«Паліна не ідзе на перамовы са сьледзтвам, ад слова „зусім“. Яна таксама не дала ніякіх паказаньняў. Трэба было нечым дапоўніць яе справу. Зараз з новага ў іх толькі рашэньне судова-мэдычнай экспэртызы, — казаў Андрэй. — Таму Паліну і адправілі яе праходзіць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG