Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З жыхаркі Гомля, якую пакаралі 105 днямі арышту, патрабуюць 1421 рубель за ўтрыманьне ў ізалятары


Анастасія Перавошчыкава. Архіўнае фота.
Анастасія Перавошчыкава. Архіўнае фота.

Жыхарка Гомля Анастасія Перавошчыкава з канца студзеня, за выняткам некалькіх дзён на волі, знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Яе сем разоў запар каралі арыштам на 15 сутак. Агулам атрымалася 105 сутак. На волю дзяўчына мае выйсьці 9 траўня.

Днямі маці Анастасіі Алена Міціна атрымала дакумэнты, што за першы месяц арышту дзяўчына ўжо вінная 406 рублёў — «за харчаваньне ў ІЧУ». Плюс за пратэрміноўку плацяжу налічылі яшчэ 40 рублёў. Агулам дзяўчына мусіць сплаціць 1421 рубель за «харчаваньне».

«Як яна можа заплаціць грошы, калі яна сядзіць у іх дагэтуль? Я дні лічу да яе вызваленьня... Яна цяпер у Буда-Кашалёўскім ІЧУ. Перадачы прымаюць толькі раз на тыдзень. Наста трымаецца. Ёй вельмі дапамагаюць лісты, якія пішуць людзі», — кажа маці.

Дзяўчыну пачалі караць «суткамі» за таемныя акцыі пратэсту, якія нехта праводзіў у раёне, пасьля ператрусу, калі міліцыянты знайшлі ў яе кампутары макет раённага сьцяга.

«Мне міліцыянт з Навабеліцкага РАУС Гомля заявіў, што „больш няма на каго вешаць, апроч яе, бо ў некаторых дзеці, а іншыя зьехалі за мяжу“. Так ён патлумачыў тое, што Насьцю чарговы раз пакаралі арыштам», — расказвала ў лютым Алена Міціна.

Рахунак за ўтрыманьне арыштаванай Анастасіі Перавошчыкавай у ізалятары.
Рахунак за ўтрыманьне арыштаванай Анастасіі Перавошчыкавай у ізалятары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG