Згодна з рашэньнем суду Ленінскага раёну Магілёва, сьпіс «забароненых» папоўнілі віртуальныя супольнасьці «Магілёў 97%», «Бабруйск 97%», «Асіповічы для жыцьця» і «Бульвар Няскораных».
«Для дэстабілізацыі грамадзка-палітычнай сытуацыі ў Беларусі і зьмены канстытуцыйнага ладу ўдзельнікі чатаў рэгулярна заклікалі да масавых беспарадкаў, вулічных пратэстаў, хуліганства, радыкалізацыі, вандалізму, супраціву міліцыянтам, блякаваньня руху на аўтамабільных і чыгуначных дарогах», — гаворыцца ў паведамленьні МУС.
Удакладняецца, што за публікацыю ці рэпост інфармацыі з названых інтэрнэт-рэсурсаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасьць і пакараньне ажно да арышту.