Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску і Полацку звольнілі выкладчыкаў ВНУ, якія падпісвалі звароты за новыя выбары і ў абарону нацыянальнага сьцяга


Унівэрсытэцкі дворык у Полацку
Унівэрсытэцкі дворык у Полацку

За выказваньне грамадзянскай пазыцыі звольнілі выкладчыкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту і Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

6 красавіка з БНТУ звольнены выкладчык Віктар Іванчанка, паведамляе ўнівэрсытэцкі тэлеграм-канал. Ад пачатку леташніх пратэстаў ён адкрыта выказваў сваю пазыцыю, падтрымліваў студэнтаў і калегаў, адбываў адміністрацыйны арышт у СІЗА.

За ўдзел у адным зь відэазваротаў быў пазбаўлены надбавак на ўвесь акадэмічны год, што склала 1/3 заробку. Выкладчык паспрабаваў аспрэчыць рашэньне ў камісіі па працоўных спрэчках, аднак бясплённа.

Тады ён падаў у суд на БНТУ. У дзень пачатку працэсу яму не дазволілі зрабіць замену, таму раней пайшоў з заняткаў. Вымова стала прычынай для звальненьня.

Некаторыя студэнты пракамэнтавалі надзвычайнае здарэньне ў сваёй альма-матэр:

«Адзін зь нямногіх выкладчыкаў, хто сапраўды разьбіраецца ў прадмеце і дае актуальную інфармацыю. Віктар Віктаравіч працуе ў EPAM і вядзе там курсы. Ён даваў студэнтам той матэрыял, які ім сапраўды спатрэбіцца...»

«Па маіх адчуваньнях, ён працаваў на факультэце толькі таму, што любіў студэнтаў. Любіў гуляць з намі ў тэніс, а калі быў куратарам у дзень першакурсьніка, асабіста рыхтоўваў свае групы, прыносіў падарункі ад кампаніі [EPAM], а яшчэ дапамагаў з працаўладкаваньнем...»

«Усё зьменіцца: такія выкладчыкі, як Віктар Віктаравіч, абавязкова вернуцца ў новы БНТУ. А тыя, хто прымаў рашэньні аб незаконным звальненьні, будуць прыцягнутыя да адказнасьці...»


Гэта першае звальненьне ў БНТУ з палітычных матываў. Да таго нязгодныя выкладчыкі пісалі заявы «з уласнага жаданьня».

Тым часам з Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту звольнілі доктара гістарычных навук, этнографа Ўладзімера Лобача, інфармуе «Белсат».

Навуковец адпрацаваў 27 гадоў на гісторыка-філялягічным факультэце — ад моманту яго стварэньня ў Полацку. Уладзімер Лобач адзін з падпісантаў калектыўнай заявы ў абарону бела-чырвона-белага сьцяга.

Загад аб звальненьні падпісаў новы рэктар Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Алег Раманаў. Ён прызначаны на пасаду менш за месяц таму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG