Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі дасьледнік Антарктыды, сын акадэміка Лукашанца, зьехаў у Літву пасьля хвалі рэпрэсіяў


Нацыянальная акадэмія навук
Нацыянальная акадэмія навук

Прадстаўнік дынастыі навукоўцаў Дзьмітры Лукашанец празь немагчымасьць займацца навукай на радзіме працягвае дзейнасьць у літоўскай Клайпедзе.

Беларускі дасьледнік Антарктыды біёляг Дзьмітры Лукашанец атрымаў прытулак у Літве, куды перабраўся пасьля акцый пратэсту ў Беларусі. Лукашанец уладкаваўся ў Інстытуце марскіх дасьледаваньняў пры Клайпедзкім дзяржаўным унівэрсытэце, паведамляе delfi.lt.

Навуковец патлумачыў, што апошнім часам у Беларусі навукай займацца стала немагчыма. Кіраўніцтва Акадэміі навук заяўляе, што цалкам падтрымлівае дзеяньні Лукашэнкі і сілавікоў, а тым, хто сутыкнуўся з гвалтам — «так і трэба, самі заслужылі».

У такіх умовах Лукашанец працаваць не захацеў і пакінуў пасаду намесьніка дырэктара Навукова-практычнага цэнтру НАН Беларусі па біярэсурсах. На гэтай пасадзе ён працаваў апошнія паўтара года.

Навуковец займаўся дасьледаваньнем Антарктыды, удзельнічаў у экспэдыцыях на гэты мацярык.

«Антарктычная праграма ўсё ж „іміджавы“ праект і зьвязаная з грамадзкім жыцьцём. Таму замкнуцца ў сабе, адседзецца, засяродзіцца на кабінэтнай або навуковай працы не атрымалася б. Гэта супярэчыць маім прынцыпам і перакананьням», — прызнаецца Лукашанец.

Бацькі Дзьмітрыя таксама працавалі ў навуковай сфэры. Бацька Аляксандар Лукашанец — вядомы мовазнаўца, акадэмік. Сын прыгадвае, што пасьля масавых пратэстаў і хвалі гвалту ён таксама ня змог заплюшчыць вочы на тое, што адбываецца, і выказаў сваё незадавальненьне разам зь іншымі навукоўцамі ў калектыўным звароце. За гэта паплаціўся пасадай, кажа сын:

«Нават ішла гаворка пра тое, каб пазбавіць яго званьня акадэміка. Было сказана, што ён акадэмік з антыдзяржаўнай пазыцыяй, прычым усё гэта мусолілася прылюдна».

Маці Дзьмітрыя працавала ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце, дзе праходзілі шматлікія акцыі супраць гвалту сілавікоў. Удзел у іх прынялі як студэнты, так і выкладчыкі, амапаўцы ўрываліся і затрымлівалі студэнтаў проста ў будынку.

«Мая мама — прафэсар катэдры агульнага мовазнаўства. Яна ня стала чакаць і ўступаць у дыялёг з начальствам — звольнілася сама. Сказала, што ня можа здраджваць свайму сумленьню і гонару, хоць многія зьмірыліся і прамаўчалі», — згадвае Лукашанец.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG