Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дванаццаць звольненых беларускіх выкладчыкаў атрымалі працу ў ЭЗ


Сьцягі ля корпусу ЭГУ
Сьцягі ля корпусу ЭГУ

Прадстаўніца Сьвятланы Ціханоўскай па адукацыі Вольга Шпарага паведаміла пра падтрымку беларускіх выкладчыкаў міжнароднай унівэрсытэцкай супольнасьцю.

Пра гэта яна распавяла ў тэлеграм-канале «Кабінэт прадстаўнікоў Сьвятланы Ціханоўскай»

«Зь верасьня 2020 года рэпрэсіям падвергліся 113 унівэрсытэцкіх выкладчыкаў, зь якіх 30 чалавек былі звольненыя. Акрамя гэтага 17 супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі былі вымушаныя пакінуць свае працоўныя месцы, — сказала Шпарага. — Міжнародная ўнівэрсытэцкая супольнасьць не застаецца ў баку і дапамагае ня толькі рэпрэсаваным студэнтам, але і выкладчыкам. У студзені 2021 года Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт прыняў на працу 12 выкладчыкаў, якія былі звольненыя зь Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Акадэміі МУС і Інстытута гісторыі НАН Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG