На гэтыя пытаньні каналу Свабода Premium адказвае доктар паліталёгіі, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
Апошнім часам зьявіўся шэраг ініцыятываў па стварэньні новых палітычных партыяў – прарасейскай партыі «Саюз», партыі Юрыя Васкрасенскага, ператварэньне «Гавары праўду!» у партыю, партыі «Разам» Віктара Бабарыкі і партыі Паўла Латушкі.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка склікаў адмысловую нараду па пытаньнях партыйнага будаўніцтва.
У чым прычыны буму партбудаўніцтва?
- Беларуская палітычная мадэль доўга не прадугледжвала разнастайнасьці палітычных інстытутаў
- Палітычны крызіс, які пачаўся ўлетку мінулага году, выявіў гэтую інстытуцыйную пустату
- Ініцыятывы ў гэтым накірунку зьявіліся і на ўладным баку, і на баку яе апанэнтаў
- Пратэст, які паўстаў летась, таксама мае патрэбу ў інстытуцыяналізацыі
Ці вядзе ўтварэньне партыяў да расколу пратэсту?
- Пратэст, які паўстаў мінулым летам — гэта была кааліцыя розных гульцоў
- Каб захаваць актывістаў, каб захаваць грамадзкую ўвагу, патрэбныя арганізацыі
- Летась мабілізацыя была спантаннай, актыўнасьць ня можа ўтрымлівацца бясконца без інстытуцыяналізацыі
- Альтэрнатывай стварэньню партыяў магло б быць стварэньне вялікага руху, у які ўвайшлі б і дваравыя чаты, і страйкамы
- Але гэтага не атрымліваецца, кожны суб’ект кааліцыі разьвіваецца паводле сваёй лёгіцы
Ці разьлічваюць партыі на рэгістрацыю?
- Партыя — інструмэнт ня толькі ўдзелу ў выбарах, гэта інструмэнт палітычнай мабілізацыі
- Усе разумеюць, што могуць і не зарэгістраваць. Але могуць скласьціся спрыяльныя для рэгістрацыі зьнешнепалітычныя ўмовы
- Нават незарэгістраваная партыя, як, скажам, БХД — гэта крок наперад
Ці прымусіць Расея Лукашэнку рэгістраваць новыя партыі?
- Я ня думаю, што ёсьць дакладны сцэнар, паводле якога Крэмль хоча рэфармаваць палітычную сыстэму Беларусі
- Для Крамля ёсьць плюсы і ў захаваньні ў Беларусі адзінаўладнай антызаходняй дыктатуры, і ў стварэньні больш свабоднай палітычнай сыстэмы з пэўным палітычным плюралізмам
- Лукашэнку даводзяць з Крамля, што трэба больш інклюзіўная сыстэма
- У дэмакратычных колах мэйнстрым — гэта перавага, якая аддаецца парлямэнцка-прэзыдэнцкай рэспубліцы
Чаму ўлада не разглядае партыі як галоўных ворагаў?
- Улада разумее, што стварэньне мілітарнай дыктатуры — гэта вялікая рызыка
- Трэба думаць пра кіраваную, «дысцыплінаваную» дэмакратыю