Свае адказы на гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» прапануюць прадпрымальнік, грамадзкі дзеяч Іван Шыла і ІТ-прадпрымальнік, чалец асноўнага складу Каардынацыйнай рады Максім Баграцоў.
Штаб Віктара Бабарыкі апублікаваў ягоны зварот, у якім палітык заклікаў уступаць у ягоную партыю «Разам», пра стварэньне якой абвясьцілі яшчэ 31 жніўня.
«Нам патрэбна партыя, — напісаў Віктар Бабарыка 12 сакавіка ў сваім звароце. — Але партыя ня як самамэта, а як найбольш эфэктыўны інструмэнт дасягненьня нашай перамогі».
Баграцоў
- Фундамэнтальна мэта не памянялася, яна такой жа была і мінулым летам — гэта паляпшэньне жыцьця ў краіне, гэта мадэрнізацыя палітычнай сыстэмы краіны, гэта выкарыстаньне ўсіх законных мэтадаў, каб гэтага дамагчыся
- У жніўні-верасьні ідэю стварэньня партыі многія ўспрынялі неадназначна, бо гэта быў пік пратэстаў
- Цяпер усё больш людзей далучаюцца да іншых мэтадаў працы, не такіх, як летась
- Партыйная структура павінна дапамагчы самаарганізацыі
- Партыя аб’яднае людзей, якія не баяцца публічна выказваць сваю думку
- Пра гэта і гаворыцца ў звароце, які мы атрымалі ад Віктара Дзьмітрыевіча
- Нас усіх абʼядноўвае адна мэта — усталяваць, аднавіць у Беларусі законнасьць
- Нас палохаюць, што ўлады ўсё роўна ня будуць выконваць закон
- Баяцца — гэта няправільна, адмаўляцца ад выказваньня сваёй думкі, сваіх ідэяў — гэта няправільна
- Нас зь іншымі дэмакратычнымі сіламі абʼядноўваюць магчымасьці дзейнічаць, якія ёсьць на тэрыторыі Беларусі
- Улады таксама гавораць пра мадэрнізацыю, людзям улады таксама не падабаецца тое, што адбываецца цяпер у Беларусі
- Мы за тое, каб палітвязьні былі вызваленыя
- Можна пасадзіць чалавека, вельмі складана пасадзіць ідэю
- Нашыя прынцыпы — гэта свабода і павага да апанэнтаў
- У нас цяпер шмат сілаў, якія працуюць на разьдзяленьне
- Канчатковыя фармулёўкі праграмы будуць фармавацца актывістамі, якія зараз да партыі далучацца
- Акрамя свабоды, мы вылучаем прынцып дабрабыту ўсяго беларускага народу
- Нас абвінавачваюць, што мы хочам стварыць алігархічную дзяржаву, распрадаць усё ў Расею ці на Захад
- Мы гаворым пра незалежную беларускую дзяржаву, у якой дабрабыт павінен расьці, гэтага ў нас не было прынамсі апошнія 10 гадоў
Шыла
- Я сёньня падаў заяву на ўступленьне ў партыю «Разам»
- У Беларусі сам працэс рэгістрацыі партыі — гэта ўжо занятак
- Калі зараз высьветліцца, што 10 тысячаў чалавек гатовыя ўступіць у партыю, гэта ўжо будзе падзея і для іх, і для астатніх
- Наступная электаральная кампанія — гэта мясцовыя выбары, і ў іх варта ўдзельнічаць
- Я разумею ўсе складанасьці рэгістрацыі партыі, але з гэтага не вынікае, што яе ня варта ствараць
- Людзям хочацца быць разам, і гэта перагукаецца з назвай партыі
- Летась я запаўняў заяўку на ўдзел у ініцыятыўнай групе Бабарыкі, сёньня, калі я падаў заяўку ў партыю «Разам», у мяне ўзьніклі падобныя ж пачуцьці
- Партыя шмат чаго можа рабіць, акрамя ўдзелу ў выбарах
- Магчыма, дзяржава па сьпісах партыі пачне арыштоўваць яе чальцоў
- Але мы ўсе дарослыя людзі і разумеем, якія могуць быць наступствы
- Я ў наступным месяцы зьбіраюся прыехаць у Беларусь
- Можна сказаць — час складаны, давайце зробім паўзу на паўгода і наагул нічога ня будзем рабіць
- Такі варыянт ёсьць, але ён ня вельмі добры
- Калі б Карач стварыла сваю партыю, ні ў кога не было б пярэчаньняў. Іншая рэч, калі яна спрабуе засадзіць Ціханоўскую за стол перамоваў з сабой
- Ня трэба штучна абʼядноўваць усіх у нейкую герархію