Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Глядзіш і адчуваеш энэргетыку ўсіх гэтых цудоўных людзей», — Бабарыка пра падтрымку на судзе


Віктар Бабарыка ў судзе
Віктар Бабарыка ў судзе

Віктар Бабарыка напісаў у лісьце сваёй дачцэ, што адчувае падчас судовых працэсаў падтрымку людзей у залі, паведаміў ягоны тэлеграм-канал.

«Хоць у мяне няма магчымасьці з прысутнымі людзьмі паразмаўляць, дый зрок ня надта добры, але іх веру і падтрымку я рэальна адчуваю.

Гэта так нязвыкла, калі глядзіш і адчуваеш энэргетыку ўсіх гэтых цудоўных людзей. Менавіта такія хвалі і фармуюць эмацыйны настрой.

Мне здаецца, што нічога не памянялася ні для іх, ні для мяне. Мы засталіся вернымі адзін аднаму і тым маральным прынцыпам, якія былі раней. Нават, можа, і сталі бліжэй :)», — напісаў Віктар Бабарыка.

У чым вінавацяць Бабарыку?

Былы банкір Віктар Бабарыка абвінавачваецца ў «адмываньні» сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (па частцы 2 арт. 235 КК), і атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры (па частцы 3 арт. 430 КК). Яму пагражае да 15 гадоў турэмнага зьняволеньня.

У крымінальнай «справе Белгазпрамбанку» 122 тамы. Працэс пачаўся 17 лютага. Справу разглядае Вярхоўны суд у будынку суду Маскоўскага раёну.

22 сакавіка абарона Бабарыкі заявіла пярэчаньні на прад’яўленыя абвінавачаньні. Апісаньне, якое ёсьць у абвінавачаньні, не дазваляе ў дастатковай ступені зразумець, у якіх менавіта дзеяньнях абвінавачанага Віктара Бабарыкі ўгледжана злачынства, заявіў адвакат Дзьмітры Лаеўскі. Ён адзначыў, што ў абвінавачаньні няма апісаньня інкрымінаваных дзеяньняў з указаньнем часу, месца, спосабу, іншых абставінаў іх учыненьня. Адвакат папрасіў далучыць да матэрыялаў справы дакумэнт, у якім выклаў «дэфэкты абвінавачаньня», паведаміў тэлеграм-канал Бабарыкі.

Віктар Бабарыка заявіў, што віны не прызнае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG