У якім сэнсе рэвалюцыя ня скончылася? Ці можа рэвалюцыя прайграць? Ці можна назваць беларускую рэвалюцыю буржуазнай?
Удзельнікі Клюбу Свабоды:
Пётар Кузьняцоў, заснавальнік і ўласьнік рэсурсу «Сильные новости»
Юры Дракахруст, палітычны аглядальнік Радыё Свабода
Клюб Свабоды — новы фармат абмеркаваньня на плятформе аўдыёчатаў Тэлеграму.
Ці скончылася беларуская рэвалюцыя
- Рэвалюцыя — гэта не аднаразовы, хай і працяглы, акт, які павінен прывесьці да зьмены ў сыстэме ўлады
- Палітычны пратэст у Беларусі адбываецца на тле таго, што ва ўсім сьвеце зьмяняюцца палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя адносіны
- Чыньнік гэтай сусьветнай рэвалюцыі — гэта зьмена інфармацыйных тэхналёгіяў, якія кардынальна зьмянілі нашае жыцьцё
- Беларуская ўлада не пасьпявае за працэсам гэтых сусьветных зьменаў
- Заўсёды ў гісторыі альбо ўлада адаптуецца да тэхналягічных і сацыяльных зьменаў, альбо грамадзтва зьмяняе гэтую ўладу
Ці скончылася палітычная рэвалюцыя ў Беларусі?
- Калі беларускую рэвалюцыю абмежаваць палітычным вымярэньнем, пытаньнем улады, то і тут я не лічу, што яна скончылася
- Беларускае грамадзтва не супакоілася
- Калі б за апошнія 10–20 гадоў не адбылося інфармацыйнай рэвалюцыі, палітычнага выбуху ў Беларусі ў 2020 годзе не было б
- У Беларусі не было асобаў, якія хацелі б узяць уладу, нават Ціханоўская хацела ўзяць яе толькі для таго, каб правесьці свабодныя выбары
Ці можа рэвалюцыя прайграць?
- Рэвалюцыя можа прайграць, калі ставіць за мэту толькі захоп улады
- Мэта беларускай рэвалюцыі была — адхіліць існую ўладу, каб яна не перашкаджала разьвіцьцю
Ці была беларуская рэвалюцыя буржуазнай? Хто бэнэфіцыяры, а хто яе лузэры?
- Клясычны буржуа — гэта ўласьнік, які мае капітал
- Сёньня ў Беларусі такая кляса не сфармавалася
- Сёньня прадстаўнікі архаічных прафэсіяў адміраюць пад ціскам тэхналягічнага прагрэсу, і яны адчуваюць небясьпеку
- І яны адчуваюць сябе лузэрамі мадэрнізацыі
- Ядро рэжыму — гэта людзі, якія баяцца ня столькі палітычных, колькі эканамічных і сацыяльных пераменаў
Ці зьяўляецца ініцыятыва Латушкі па стварэньні партыі паказьнікам расколу?
- Я ня бачу ў гэтым расколу
- Зараз фармуецца дызайн новай апазыцыі
- Гэта нармальная рэч, калі амбітныя людзі фармуюць свае структуры, гэта зачын на будучыню
- Калі Латушка і Бабарыка сфармуюць свае партыі, але дзейнічаць будуць разам, то расколу ня будзе
- Кулак складаецца з 5 розных пальцаў
Ці можна казаць, што ў Беларусі адбываецца грамадзянская вайна?
- Калі і грамадзянская вайна, то халодная
- Усё ж градус нянавісьці не такі, як пры грамадзянскіх войнах
- Большасьць на абодвух баках не гатовыя забіваць людзей зь іншага боку
- Я спадзяюся, што да натуральнай грамадзянскай вайны ў нас ня дойдзе
Як вы бачыце сваю ўласную палітычную будучыню?
- Я пакуль сваю ўласную палітычную будучыню ня бачу
- Зараз у Беларусі палітыкі няма
- Мы ўсе адно гаворым і пішам, але няма палітычнага працэсу
- Я думаў, што займаюся палітыкай, калі ў 2004–2016 гадах браў удзел у дзейнасьці палітычных арганізацый. Хоць цяпер разумею, што займаўся лухтой
Які будзе статус беларускай мовы пасьля перамогі беларускай рэвалюцыі?
- Беларуская мова павінна адраджацца
- Глыбей, чым пры Лукашэнку, русыфікаваць Беларусь немагчыма
- Ніхто ў Беларусі ня будзе нікога прымушаць да беларускай мовы, гэта пройгрышны варыянт
- Калі ўлада ня будзе перашкаджаць беларускасьці, то адыграюць сваю ролю і гены, і культура
Наколькі імаверныя перамовы паміж Лукашэнкам, апазыцыяй і Расеяй у бліжэйшыя месяцы?
- Гэтага ня будзе, я ўпэўнены
- Лукашэнка можа пайсьці на перамовы, але толькі пад моцным ціскам Расеі
- Але Расея ня будзе ціснуць на Лукашэнку, каб ён уступіў у перамовы зь Ціханоўскай
- Можа пачацца імітацыйны працэс
- Аналёгія зь перамовамі па Данбасе на менскай пляцоўцы, Лукашэнка будзе зацягваць перамовы