Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць экспэрт Украінскага інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч і вядучы youtube-каналу «Такая работа» Цімур Алеўскі.
Алеўскі
- У Расеі ёсьць людзі, якія хочуць, каб вайна з Украінай знаходзілася ў актыўнай фазе
- Для гэтых людзей ізаляцыя выгадная
- Я ня думаю, што яны прымаюць рашэньні, але калі шмат вайскоўцаў аказваюцца ў адным месцы, гэта спараджае рызыкі
- Першапачаткова гэтыя манэўры — гэта адказ Байдэну за яго пацьверджаньне тэзы, што Пуцін — забойца
- Яшчэ адзін фронт расейскага выкліку ЗША — гэта яе вайсковая актыўнасьць у Арктыцы
- Дырэктар маскоўскага цэнтру Карнэгі Дзьмітрый Трэнін кажа, што адміністрацыя Байдэна ўспрымае Расею не як роўнага партнэра, а як зло
- У мяне была засьцярога, што Расея можа зладзіць вайсковую авантуру, каб пусьціць у Крым ваду, каб прабіць водны калідор у Крым
- Але па тоне Пяскова можна меркаваць, што рашэньне, што будзе вайна, яшчэ не прынятае
- У Крамлі праверылі рэакцыю Байдэна, убачылі, што яна не такая, як была ў Трампа
- Амэрыканцы паказалі, што яны гатовыя ваяваць — гэта моцна працьвярэжвае
- Прыхільнікі далучэньня Данбасу да РФ кажуць, што трэба дэвальваваць рубель і раздаць прамыслоўцам танныя крэдыты
- Яны спрабуюць даказаць Пуціну, што дабрабыт простых расейцаў менш важны, чым дабрабыт экспартэраў
- Своечасова паставіць на месца Крэмль — магчыма гэта адзіны шанец, каб ня даць вайне разгарэцца па сапраўднаму
- У Лукашэнкі робіцца менш свабоды манэўру
- Пасьля 2014 году менавіта вайна паміж Расеяй і Ўкраінай дала Лукашэнку магчымасьць палепшыць адносіны з Захадам
- Пасьля таго, што ў Беларусі адбылося летась пасьля выбараў, нават калі пачнецца вайна Расеі з Ўкраінай, наўрад ці Захад будзе здольны дараваць Лукашэнку ўсё. Гэта ўжо ня пройдзе
- Калі Захад на гэта ня пойдзе, Лукашэнка трапляе ў вельмі нязручную сытуацыю
- Расейцы скажуць яму — ці ты сыходзіш у выніку зьяўленьня ў парлямэнце Беларусі прарасейскіх сілаў ці ты проста пагаджаесься на нашыя ўмовы
- Лукашэнка надта моцна залежыць ад Расеі, а яна надта моцна на яго цісьне, прычым у пэўным сэнсе з маўклівай згоды Захаду, Захад хоча, каб хоць нехта вырашыў праблему Лукашэнкі
Тышкевіч
- Паводле досьведу папярэдніх расейскіх уварваньняў, гэтаму заўсёды папярэднічала ідэалягічная падрыхтоўка насельніцтва
- Шырокамаштабнай гістэрыі пакуль няма
- Падобная гульня на нэрвах была неаднаразова і раней
- Перамовы па Данбасе і ў межах трохбаковай групы пад эгідай АБСЭ, і ў «нармандзкім» фармаце чарговы раз зайшлі ў тупік
- Расея, як яна звычайна робіць у такіх сытуацыях, падвышае стаўкі
- Рэжым прыпыненьня вагню больш не працуе
- Расея грае на нэрвах
- Улічваючы слабасьць цэнтральнай украінскай улады, Расеі могуць спатрэбіцца трупы ўкраінскіх салдатаў — некалькі сотняў, да тысячы
- Але гэта не пытаньне вайны, гэта пытаньне абмежаванай эскаляцыі
- Наіўна думаць, што ў так званых «ДНР» і «ЛНР» ёсьць хаця б пэўная самастойнасьць
- Яны нават кантрабандай самастойна ня могуць займацца
- Ва Ўкраіне ўжо фактычна няма дабраахвотніцкіх батальёнаў, якія б сталі на лініі судакрананьня ў Данбасе
- Я ня думаю, што цяпер павялічылася пагроза нападу Расеі на Ўкраіну праз Беларусь
- РФ — адзіны суб’ект, які можа сілай вырашыць лёс Лукашэнкі
- Для Лукашэнкі вельмі небясьпечныя сухапутныя войскі РФ, калі яны трапяць у Беларусь
- Расея прапаноўвала стварыць тры трэніровачныя лягеры ў Беларусі, цяпер ідзе размова толькі пра адзін і для войскаў СПА. Паторгаць за вусы Захад і атрымаць на халяву ад Расеі С-400
- Не пускаць расейскую пяхоту — гэта для Лукашэнкі пытаньне любові не да Ўкраіны, а да сваёй улады
- Украінскі рынак для Беларусі — хай невялікі, але балянсір расейскага рынку
- Зараз каштоўнасьць Менску, як перамоўнай пляцоўкі па Данбасе, імкнецца да нуля
- Гэтая карта ўжо адыграная