Як паведаміў тэлеканалу сам Васюковіч, у выніку нічога не знайшлі і не забралі.
Паведамляецца, што ператрус у журналіста зьвязаны з кнігай Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай «Беларускі Данбас». Васюковіча затрымалі 11 сьнежня 2020 году з гэтай кнігай, калі ён вяртаўся рэйсам з Кіева ў Менск. Кнігу пазьней прызналі экстрэмісцкай.