Пра гэта паведамляе партал Delfi.
На мінулым тыдні падкамісія разгледзела просьбу Сьвятланы Ціханоўскай замацаваць у якасьці афіцыйнай назвы краіны ў літоўскай мове Belarus. Было прынятае рашэньне не мяняць цяперашнюю назву Baltarusija, бо яна ўтвораная ад назвы этнасу baltarusiai паводле правілаў літоўскай мовы.
Большая частка камісіі выказалася за тое, што ў выпадку неабходнасьці можна разглядаць замену існай назвы на колішнюю назву Gudija (ад gudai). Пасьля атрыманьня ліста Ціханоўскай літоўскі міністар замежных спраў Габрыелюс Ландсбергіс зьвярнуўся ў Дзяржаўную камісію па літоўскай мове з нагоды зьмены літоўскай назвы Беларусі.
«Я заклікаю дзяржаўныя ўстановы ўключыцца ў гэтую дыскусію, таму што яна мае вялікі сэнс у справе фармаваньня самасьвядомасьці беларускага народу», — падкрэсьліў Ландсбергіс.
Ціханоўская ў лісьце да міністра прапанавала літоўскую назву Беларусі замяніць на больш блізкую беларусам форму, адзначаючы, што такім рашэньнем Літвы выкажа павага да сувэрэнітэту суседняй дзяржавы і «падтрымае моўную і культурную ідэнтычнасьць беларусаў». Цяпер у Літве ўжываюцца дзьве (традыцыйныя) назвы гэтай краіны: Baltarusija і Gudija.
У сьнежні летась у Літве афіцыйную назву Грузіі замянілі на «Sakartvelas». Назва была зьмененая па просьбе грузінскіх дыпляматаў.