Гаворым з супрацоўнікамі «Вясны», іх калегамі і экспэртамі пра тое, чым займаюцца праваабаронцы і чаму крымінальная справа супраць іх палітычна матываваная.
З чаго ўсё пачалося
25 гадоў таму дырэктар літаратурнага музэю імя Максіма Багдановіча Алесь Бяляцкі арганізаваў дапамогу сотням затрыманых пасьля Чарнобыльскага шляху — 1996. З гэтага і пачалася гісторыя праваабарончага цэнтру «Вясна».
Пра што вы даведаецеся зь відэа
- Тысячы людзей прайшлі праз офісы праваабаронцаў у 2020-2021 гадах. Тут яны шукалі інфармацыя пра затрыманых сваякоў, суды, прысуды, атрымлівалі юрыдычную дапамогу.
- Ніколі ў Беларусі не было столькі палітычных вязьняў. На сёньня іх 322. У папярэднія гады найбольш палітвязьняў было ў 2011 годзе — 57.
- Статус палітвязьня важны, бо маральна падтрымлівае чалавека і яго сваякоў.
- Праваабарончыя арганізацыі складаюць сьпіс палітвязьняў, каб дамагчыся іх вызваленьня ў абмен на адмену санкцый з боку заходніх краін.
- Супраць сяброў арганізацыі завялі крымінальную справу. Іх вінавацяць у «фінансаваньні і падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» на той падставе, што нібыта «Вясна» дапамагала людзям выплочваць штрафы.
- Выплата штрафаў ня мае дачыненьня да «фінансаваньня і падрыхтоўкі беспарадкаў». Чаму гэта так, тлумачаць юрысты.
- Што будзе, калі ўсіх праваабаронцаў пасадзяць.