Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аварыя на «Гродна Азоце»: што расказала адміністрацыя


Кампанія «Гродна Азот», Горадня. Архіўнае фота.
Кампанія «Гродна Азот», Горадня. Архіўнае фота.

Няштатная сытуацыя адбылася раніцай 4 красавіка на эстакадзе зьліву вадкай серы ў цэху олеуму.

Пра выпадак паведаміла газэта прадпрыемства «Гродненский химик».

У 11:20 дыспэтчар апавясьціў дзяжурных па заводзе (дзяжурылі генэральны дырэктар Ігар Ляшэнка і начальнік вытворчага аддзелу Савелій Марозаў) пра здарэньне.

Высьветлілася, што ў адной з цыстэрнаў адбыўся выкід нязначнай колькасьці серы празь верхні люк. Пры гэтым невялікая частка серы трапіла на электранаграваныя тэны, выклікаўшы нязначнае задымленьне. На месца здарэньня выехалі ратавальнікі і машына хуткай дапамогі. Такая сытуацыя адбылася на прадпрыемстве ўпершыню.

Праліў серы быў вельмі хутка лякалізаваны, задымленьне ліквідавалі. Для працягу зьліваньня серы праблемную цыстэрну адбуксавалі ў тэхналягічны адстойнік.

Паводле генэральнага дырэктара Ігара Ляшэнкі, сытуацыя ніяк не адбілася на аб’ёме выпуску прадукцыі і тэхналягічным працэсе; матэрыяльнай шкоды няма. Ніхто не пацярпеў, шкоды экалёгіі не нанесена.

У дыспэчарскай службе заводу Радыё Свабода пацьвердзілі інцыдэнт, аднак сказалі, што ніхто не пацярпеў, што гэта не паўплывае на вытворчасьць і што пары хімікатаў ня выйшлі за межы станцыі, дзе яны разьліліся. Паводле дыспэчара, месца здарэньня ачэпленае, вядуцца работы ў ліквідацыі наступстваў аварыі, на месцы здарэньня знаходзіцца і дырэктар прадпрыемства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG