Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Стачком Азота», дадаючы, што «работнікам цэха забаранілі распаўсюджваць інфармацыю» і што вытворчы працэс апынуўся «пад пагрозай спыненьня».
У дыспэчарскай службе заводу Радыё Свабода пацьвердзілі інцыдэнт, аднак сказалі, што ніхто не пацярпеў, што гэта не паўплывае на вытворчасьць і што пары хімікатаў ня выйшлі за межы станцыі, дзе яны разьліліся. Паводле дыспэчара, месца здарэньня ачэпленае, вядуцца работы па ліквідацыі наступстваў аварыі, на месцы здарэньня знаходзіцца і дырэктар прадпрыемства.