З 15 сакавіка да Агульнанацыянальнага страйку далучылася інжынэр-хімік горадзенскага прадпрыемства «Азот» Натальля Шавейка. Стаж яе працы на прадпрыемстве — 20 гадоў.
«Я вельмі спадзяюся на тое, што хлусьня, баязьлівасьць, лісьлівасьць назаўжды пакінуць нашу Беларусь, а на зьмену ім прыйдуць сьмеласьць, актыўнасьць, згуртаванасьць», — напісала Шавейка ў заяве аб далучэньні да страйку.
Паводле інфармацыі, якую мае Свабода, да 15 сакавіка ў страйку на «Азоце» былі 37 чалавек. На наваполацкім «Нафтане» — 36 чалавек, 140 страйкоўцаў на «Беларуськаліі».