Паводле паведамленьня, 4 красавіка каля 20:00 да міліцыі зьвярнулася жыхарка вёскі Лабані Вушацкага раёну. Яна паведаміла, што бачыла маладога чалавека, падобнага да салдата, які знаходзіўся ў вышуку. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі вайскоўца.
2 красавіка вайсковец тэрміновай службы пакінуў палігон у Берасьцейскай вобласьці на грузавіку. Аўтамабіль знайшлі каля дарогі ў Вушацкім раёне.