Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мастак Алесь Пушкін да суду застанецца пад вартай. Яму пагражае да 12 год турмы


Алесь Пушкін
Алесь Пушкін

Мастака Алеся Пушкіна не выпусьцяць да суда. Пра гэта піша БелаПАН

Агенцтва спасылаецца на паведамленьне Беларускага фонду культурнай салідарнасьці, які атрымаў інфармацыю ад жонкі мастака.

«Ён трымаецца, адчувае сябе добра», — сказала яна.

26 сакавіка пракуратурай Горадні была распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 130 КК (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці або розьні) у дачыненьні да Алеся Пушкіна, а таксама кіраўніка прыватнай установы «Цэнтар гарадзкога жыцьця» журналіста Паўла Мажэйкі і «іншых асобаў» за «учыненьне наўмысных дзеяньняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданьне нацызму ». Фігурантам пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўленьня волі.

Па дадзеных пракуратуры, 19 сакавіка на выставе карцінаў, арганізаванай названымі людзьмі, дэманстраваўся намаляваны Пушкіным партрэт Яўгена Жыхара, які «падчас нямецкай акупацыі ўлетку 1944 году прайшоў навучаньне ў спэцпадразьдзяленьні абвера», а пасьля вайны «узначаліў атрад з былых паліцаяў і іншых здраднікаў». У ходзе выставы «Пушкін характарызаваў Жыхара як чалавека з беларускага супраціву, змагара з бальшавікамі, чым услаўляў і апраўдваў яго дзеяньня», лічыць ведамства.

Пушкін на момант распачынаньня крымінальнай справы знаходзіўся на выставе ў Кіеве, вечарам 26 сакавіка вярнуўся ў Беларусь. Ён быў затрыманы 30 сакавіка ў Жылічах Кіраўскага раёну, дзе працаваў на рэстаўрацыі мясцовага палацу.

Журналіст Павал Мажэйка быў затрыманы 26 сакавіка, але 29 сакавіка яго выпусьцілі з горадзенскага ІЧУ. Як паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў, яго вызвалілі з фармулёўкай «зьніклі падставы для затрыманьня». «Аднак сьледчыя сказалі, што выклікаць зноў яго могуць у любы момант», — адзначылі ў БАЖ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG