Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна мае намер далучыцца да місіі НАТО ў Іраку і апэрацый у Міжземным моры


Міністэрства абароны Ўкраіны
Міністэрства абароны Ўкраіны

У плянах украінскага Генштабу зрабіць дзяржаву партнэрам НАТО з пашыранымі магчымасьцямі.

Пра гэта заявілі ў Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны. Паводле словаў палкоўніка Андрэя Павэлкі, пляны Ўкраіны — «павялічыць нацыянальны ўнёсак у апэрацыі і місіі НАТО».

«Ужо сёлета плянуецца прыцягнуць першыя актывы ў місіі НАТО ў Іраку і апэрацыі марской аховы НАТО ў Міжземнамор’і, а ў будучыні — павялічыць наш унёсак», — сказаў ён.

Генштаб нагадаў, што ў цяперашні час Узброеныя сілы ўдзельнічаюць у апэрацыі НАТО ў Косаве і вучэбна-дарадчай місіі НАТО ў Аўганістане.

Раней галоўны кансультант украінскага Нацыянальнага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Мікола Беляскоў заявіў у камэнтары «Громадському» радыё, што маштабныя вучэньні Расеі ў акупаваным Крыме — рэакцыя на ўвагу НАТО і ЗША да басэйну Чорнага мора.

Таксама, паводле палкоўніка Павэлкі, Узброеныя сілы Украіны актыўна працуюць над укараненьнем стандартаў НАТО. Да канца 2020 году ў рамках рэалізацыі 317 нацыянальных дакумэнтаў рэалізавалі 292 правілы НАТО.

«Партнэрам НАТО з пашыранымі магчымасьцямі можа стаць патэнцыйным удзельнікам будучых апэрацый Альянсу, забясьпечваючы сваім прадстаўнікам доступ да кансультацый у крызісных сытуацыях, апэратыўнага плянаваньня і абмену інфармацыяй, і можа быць прадстаўлены ў штаб-кватэры і апэратыўных штабах НАТО на пасадах, закрытых іншым краінам-партнэрам», — растлумачыў палкоўнік Павэлка.

Таксама гэты статус пашырае пералік навучальных мерапрыемстваў для пэрсаналу і падразьдзяленьняў, забясьпечвае допуск да вучэньняў па кібэрбясьпецы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG