Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова абвясьціла надзвычайны стан на 2 месяцы, каб стрымаць пандэмію COVID-19


Парлямэнт Малдовы
Парлямэнт Малдовы

Адпаведнае рашэньне большасьцю галасоў прыняў парлямэнт Малдовы. Прыхільнікі ж прэзыдэнта назвалі гэта сабатажам датэрміновых выбараў.

31 сакавіка парлямэнт Малдовы прагаласаваў за абвяшчэньне надзвычайнага стану, каб спыніць высокія тэмпы пашырэньня чарговай хвалі каранавірусу. 52 дэпутаты з 101 прагаласавалі за. Пры гэтым іх рашэньне асудзілі прыхільнікі прэзыдэнткі Маі Санду, якія лічаць, што такім чынам праўсходнія сілы шукаюць падставы для адмены датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.

У дзейным парлямэнце краіны большасьць складаюць праўсходнія палітыкі, у прыватнасьці, сацыялісты пад кіраўніцтвам папярэдняга прэзыдэнта Ігара Дадона, якога адносяць да прарасейскіх сілаў.

Мая Санду раней заявіла, што падасьць у Канстытуцыйны суд зварот аб роспуску гэтага складу дэпутатаў. На думку прэзыдэнткі, цяпер парлямэнцкая большасьць працуе супраць народу, апэруе карупцыйнымі схемамі, у тым ліку ад гэтага позьніцца закупка Малдовай вакцын ад каранавірусу.

Па стане на вечар 30 сакавіка ў Малдове былі 228 370 зафіксаваных выпадкаў COVID-19 і 4915 сьмерцяў ад гэтай хваробы. Прэм’ер-міністар Аўрэлію Чакой заявіў, што колькасьць хворых вырасла да 635 чалавек на 100 тысяч насельніцтва за апошнія паўмесяца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG