Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтка Малдовы ініцыюе роспуск парлямэнту. «Мы паўстанем перад судом грамадзян»


Мая Санду
Мая Санду

Прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду заявіла сёньня пасьля кансультацыяў з парлямэнцкімі фракцыямі, што падрыхтавала зварот у Канстытуцыйны суд аб роспуску заканадаўчага органу.

Пра гэта паведамляе малдоўскае выданьне Newsmaker.

«Усім ясна, што гэты парлямэнт працуе супраць грамадзянаў і ня можа вырашыць іх праблемы», — патлумачыла сваё рашэньне кіраўніца дзяржавы.

Прэзыдэнтка адзначыла, што з моманту адстаўкі папярэдняга ўраду прайшло тры месяцы, і за гэты час дэпутаты маглі выбраць урад і заняцца праблемамі, якія ўжо нельга адкладаць. «Але яны ня робяць нічога, каб дапамагчы людзям, карупцыйныя схемы працягваюць квітнець, цэны растуць, закупка вакцын позьніцца», — пералічыла Санду.

«У іх было дзьве магчымасьці выбраць урад, але яны не захацелі. Зараз ёсьць усе ўмовы для роспуску парлямэнту. І хоць многія дэпутаты цяпер спрабуюць нас пераканаць, што дзейнічаюць у інтарэсах грамадзян, гэта ня так. Законы, за якія яны галасуюць, супраць людзей, яны блякуюць усе праекты зьнешняй дапамогі і абараняюць карумпаваныя групы. Яны не шукаюць рашэньні для грамадзянаў, яны ратуюць толькі сябе», — заявіла Санду.

Прэзыдэнтка падкрэсьліла, што падрыхтавала ўжо зварот у Канстытуцыйны суд, каб той выказаўся пра абставіны роспуску парлямэнту. «Калі КС пагодзіцца, што ёсьць умовы для роспуску, то я распушчу парлямэнт, і мы паўстанем перад судом грамадзян», — дадала прэзыдэнтка Малдовы.

Сёньня адбыліся кансультацыі Санду з дэпутатамі ад Партыі сацыялістаў і партыі «Шор». Пасьля сустрэчы з прэзыдэнткай дэпутаты ад Партыі сацыялістаў заявілі, што настойваюць на прызначэньні амбасадара Малдовы ў Расеі Ўладзіміра Галавацюка кандыдатам на пасаду прэм’ер-міністра, у адпаведнасьці з прапановай парлямэнцкай большасьці. Гэта ж заявілі дэпутаты ад партыі «Шор», падкрэсьліўшы на сустрэчы з Санду, што ў парлямэнце сфармавалася большасьць, якая вылучыла кандыдата на пасаду прэмʼер-міністра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG