Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісар: Стаўленьне ўладаў Беларусі да польскай меншасьці непрымальнае


Олівэр Вархэі
Олівэр Вархэі

Эўракамісар у пытаньнях пашырэньня і суседзтва ЭЗ Олівэр Вархэі асудзіў паводзіны беларускіх уладаў у дачыненьні да прадстаўнікоў польскай нацменшасьці.

«Непрымальнае стаўленьне ўлады Беларусі да прадстаўнікоў польскай меншасьці. Правы меншасьцяў неабходна паважаць! ЭЗ працягвае падтрымліваць беларускі народ у яго імкненьні да свабоды», — напісаў Вархэі ў сваім афіцыйным Twitter-канале.


Раней Эўразьвяз заклікаў улады Беларусі неадкладна вызваліць старшыню Саюзу палякаў Беларусі Анжаліку Борыс і іншых палітычных вязьняў.

23 сакавіка арыштавалі і асудзілі на 15 сутак старшыню Саюзу палякаў Беларусі Анжаліку Борыс. 25 сакавіка затрымалі журналіста, сябра праўленьня Саюзу палякаў Беларусі Анджэя Пачобута.


У офісах Саюзу палякаў па ўсёй краіне праведзеныя ператрусы. Супраць кіраўніцтва Саюзу палякаў Беларусі ўзбуджаная крымінальная справа.

Прэм’ер Польшчы Матэуш Маравецкі параўнаў дзеяньні беларускіх уладаў з захопам закладнікаў і заклікаў спыніць перасьледаваць палякаў, якія пражываюць у Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG