Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Аж да адзінай валюты». Былы прэм’ер Расеі зноў заклікаў Менск да «глыбокай інтэграцыі»


Дзьмітры Мядзьведзеў
Дзьмітры Мядзьведзеў

Інтэграцыя ў рамках саюзнай дзяржавы ўзаемна карысная, але спачатку трэба нармалізаваць сытуацыю ўнутры Беларусі, лічыць намесьнік кіраўніка Савету бясьпекі Расеі, былы кіраўнік ураду гэтай дзяржавы Дзьмітры Мядзьведзеў.

«Што тычыцца інтэграцыйных працэсаў, я зыходжу з таго, што ў нас агульная пазыцыя, што інтэграцыя ўзаемна карысная. Нам трэба інтэгравацца шчыльней, рэалізоўваць увесь патэнцыял саюзнай дамовы, у тым ліку тыя элемэнты збліжэньня, злучэньня патэнцыялу нашых эканомік, якія туды закладзеныя. А гэта самыя розныя пытаньні, аж да адзінай валюты», — цытуе чыноўніка ТАСС.

Пры гэтым Дзьмітры Мядзьведзеў дадаў, што ў Беларусі крыху зьмянілася сытуацыя і трэба, каб яна нармалізавалася ўнутры краіны. Але ён упэўнены, што інтэграцыйны рух павінен працягнуцца, бо «ніякай альтэрнатывы няма».

«Адзін час беларускія калегі папракалі, што мы на іх цісьнем, што хочам хутчэй нешта зрабіць. Але не, мы ня цісьнем, проста нам уяўляецца, што гэта ў нашых інтарэсах», — дадаў намесьнік кіраўніка Савету бясьпекі Расеі.

Па яго словах, справа не ў палітыцы, гэта «проста чалавечыя адносіны паміж жыхарамі Расеі і Беларусі, асаблівыя брацкія стасункі».

«А іншае — прагматычныя меркаваньні. Беларуская эканоміка цалкам заточаная на расейскую эканоміку. Значыць, яны значную частку тавараў пастаўляюць сюды, іх у іншых месцах нідзе не чакаюць. Менавіта таму шчыльная інтэграцыя паміж эканомікамі, прыняцьце найважнейшых рашэньняў у сфэры рэгуляваньня ў інтарэсах дзьвюх краін», — сказаў Дзьмітры Мядзьведзеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG