Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр яшчэ адзін доктар лякарні, у якой пасьля атручэньня ляжаў Навальны


Навальнага вывозяць з омскай бальніцы №1, 22 жніўня 2020 году.
Навальнага вывозяць з омскай бальніцы №1, 22 жніўня 2020 году.

Загадчык аддзяленьня траўматалёгіі і артапэдыі омскай лякарні хуткай дапамогі № 1 Рустам Агішаў памёр ва ўзросьце 63 гадоў, афіцыйная прычына сьмерці — інсульт, паведамляе расейскае выданьне «Тайга.инфо».

Менавіта ў гэтую лякарню ў жніўні летась даставілі ў непрытомным стане Аляксея Навальнага. Паплечнікі расейскага апазыцыянэра да гэтага часу настойваюць на тым, што адміністрацыя і пэрсанал клінікі ведалі сапраўдныя прычыны таго, што адбылося з Навальным, але на загад ФСБ паставілі яму лжывы дыягназ і спрабавалі схаваць сьляды атручэньня баявым хімічным рэчывам.

Паведамляецца, што доктар Агішаў прапрацаваў у омскай лякарні № 1 трыццаць гадоў. Кіраўнік клінікі Яўген Осіпаў назваў яго сьмерць «незаменнай стратай для ўсёй мэдычнай супольнасьці».

Гэта ўжо ня першая сьмерць у кіроўным складзе омскай лякарні № 1. У пачатку лютага ва ўзросьце 55 гадоў памёр намесьнік галоўнага доктара клінікі Сяргей Максімішын, афіцыйная прычына яго сьмерці — сардэчны прыступ.

Раней яшчэ адзін намесьнік галоўнага лекара, Анатоль Калінічэнка, звольніўся з лякарні. Мэдык сьцьвярджаў, што пераход на новае месца працы, у прыватную клініку, зьвязаны з тым, што ён «любіць хірургію больш, чым адміністраваньне».

Падчас знаходжаньня Навальнага ў омскай лякарні Калінічэнка адказваў за аказаньне мэдыцынскай дапамогі палітыку, кантакты зь лекарамі зь Нямеччыны і, у першы дзень шпіталізацыі апазыцыянэра, за сувязь з прэсай. Затым абавязак мець зносіны з журналістамі ўсклаў на сябе галоўны доктар установы, член «Адзінай Расеі» Аляксандар Мурахоўскі. Менавіта ён заявіў работнікам СМІ, што прычына цяжкага стану Навальнага — «парушэньне абмену рэчываў». Акрамя таго, Марахоўскі цягам двух сутак не дазваляў перавезьці апазыцыянэра на лячэньне ў Бэрлін.

Пазьней Мурахоўскі быў прызначаны кіраўніком рэгіянальнага Міністэрства аховы здароўя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG