Сьвяткаваньне Дня Волі пачалося за некалькі хвілін да надыходу 25 сакавіка. А 23.34 у розных раёнах Менску людзі пачалі запускаць салюты ў гонар сьвята.
Час выбралі нездарма — гэта нумар артыкулу ў старым адміністрацыйным кодэксе, па якім судзілі абсалютную большасьць затрыманых на акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў.
Сайт «The Village Беларусь» сьцьвярджае, што феерверкі паляцелі ў неба як мінімум у 15 месцах.