Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэдыкі аб’ядналіся ў арганізацыю «Панацэя», якая ўвайшла ў Свабодны прафсаюз Беларускі


Ланцуг салідарнасьці мэдыкаў у жніўні 2020 году
Ланцуг салідарнасьці мэдыкаў у жніўні 2020 году

У незалежны прафсаюз мэдыкаў увайшлі анколягі, імунолягі, хірургі і прадстаўнікі іншых мэдычных прафэсіяў.

Свабодны прафсаюз Беларускі аб’явіў пра зьяўленьне яшчэ адной галіновай арганізацыі ў сваім складзе — аб’яднаньня работнікаў аховы здароўя «Панацэя».

Заснавальнікамі прафсаюзнай арганізацыі сталі супрацоўнікі РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі, РНПЦ анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі ім. Аляксандрава, МНПЦ хірургіі, трансплянталёгіі і гематалёгіі, 3-й гарадзкой клінічнай лякарні ім. Клумава і іншых мэдычных установаў.

Сваёй задачай «Панацэя» ставіць абарону правоў і інтарэсаў супрацоўнікаў аховы здароўя, аб’яднаньне супольнасьці мэдыкаў, абмеркаваньне мэдычнай рэформы, а таксама пашырэньне магчымасьцяў міжнароднага супрацоўніцтва для работнікаў аховы здароўя.

Тыдзень таму Свабодны прафсаюз Беларускі злучыў нізавыя арганізацыі ў галіне навукі і адукацыі ў галіновую структуру «Асьветнiк».

Беларускія мэдыкі былі вельмі актыўныя падчас пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту ў 2020 годзе, за што многія зь іх пацярпелі ад ціску, арыштаў і іншых фомаў рэпрэсіяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG