Невядомыя людзі 21 сакавіка схапілі палітыка, кіраўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігара Барысава. Паводле паведамленьня жонкі палітыка, затрыманьне адбылося ў момант, калі Барысаў гуляў зь дзіцём. Імаверна, нападнікі — супрацоўнікі міліцыі.
Сацыял-дэмакраты — адна з трох партый, разам з партыяй БНФ і рухам «За свабоду», якія падалі заяўку на сьвяткаваньне Дня Волі ў Менску. Яно павінна адбыцца 25 сакавіка. Але камунальныя службы і міліцыя адмовіліся заключаць з арганізатарамі дамовы.
З чым зьвязана затрыманьне Барысава, на гэты момант невядома.