Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рост спажывецкіх цэн у Беларусі быў самы высокі сярод постсавецкіх краінаў у лютым і з пачатку 2021 году


Пра гэта сьведчыць праведзены агенцтвам БелаПАН аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі.

За два месяцы цэны ў Беларусі павялічыліся на 3,1%. У першай пяцёрцы таксама Азэрбайджан, Армэнія (па 2,8%), Украіна (2,3%) і Грузія (2,2%).

Далей — Кіргізстан (2%), Узбэкістан (1,7%), Эстонія (1,5%), Расея (1,46%), Таджыкістан (1,4%), Казахстан (1,3%), Малдова ( 0,84%), Латвія (0,8%) і Літва (0,7%). Традыцыйна не публікуе дадзеных пра інфляцыю Туркмэністан.

У лютым цэны ў Беларусі павялічыліся на 1,94%. Далей — Азэрбайджан (1,6%), Грузія, Кіргізстан (па 1,1%), Украіна (1%), Эстонія (0,9%), Расея (0,78%), Казахстан, Таджыкістан (па 0, 7%), Армэнія, Узбэкістан (па 0,6%), Латвія (0,4%), Малдова (0,38%) і Літва (0,2%).

Па выніках 2020 году Беларусь заняла пятае месца на тэрыторыі былога СССР паводле росту спажывецкіх цэн (на 7,36%). У лютым і па выніках двух месяцаў мінулага году, як і цяпер, яна была першай (1 і 1,87% адпаведна).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG