Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нідэрляндзкі фонд Lawyers for Lawyers і Таварыства юрыстаў Англіі і Ўэльса заклікалі Мін'юст Беларусі спыніць умяшаньне ў працу адвакатаў


Адвакаты Сяргей Зікрацкі (справа) і Аляксандар Хаецкі падчас суду над Кацярынай Андрэевай і Дар'яй Чульцовай 18 лютага. Ілюстрацыйнае фота.
Адвакаты Сяргей Зікрацкі (справа) і Аляксандар Хаецкі падчас суду над Кацярынай Андрэевай і Дар'яй Чульцовай 18 лютага. Ілюстрацыйнае фота.

Незалежны Нідэрляндзкі фонд Lawyers for Lawyers (L4L) і Таварыства юрыстаў Англіі і Ўэльса накіравалі на імя міністра юстыцыі Беларусі Алега Сьліжэўскага сумесны ліст, у якім выказалі занепакоенасьць націскам уладаў на беларускую адвакатуру і заклікалі аднавіць ліцэнзіі адвакатаў.

Тэкст ліста разьмешчаны на сайце L4L.

Аўтары выказалі заклапочанасьць з нагоды адкліканьня або пагрозы адкліканьня ў лютым 2021 году ліцэнзіі на адвакацкую дзейнасьць у пяці беларускіх юрыстаў, якія абаранялі затрыманых пратэстоўцаў і палітычных апанэнтаў улады. Гаворка ідзе пра адвакатаў Максіма Конана, Людмілу Казак, Канстанціна Міхеля, Міхаіла Кірылюка, якія засталіся без ліцэнзій, а таксама пра Ўладзімера Сазанчука, якому адкліканьне ліцэнзіі пагражае.

«Мы лічым, што адкліканьне ліцэнзій у гэтых пяці юрыстаў зьвязана зь іх прафэсійнай дзейнасьцю і ўяўляе сабой неправамернае ўмяшаньне ў такую дзейнасьць», — гаворыцца ў лісьце.

L4L і Таварыства юрыстаў заклікалі ўпаўнаважаныя органы Беларусі перагледзець і адмяніць рашэньні аб адклiканьнi ліцэнзій у названых адвакатаў і неадкладна аднавіць іх на пасадзе, устрымацца ад любых далейшых мер, якія могуць уяўляць сабой неналежнае ўмяшаньне ў іх прафэсійную дзейнасьць, а таксама гарантаваць, што ўсе юрысты Беларусі змогуць займацца адвакацкай практыкай без пагроз, перасьледаў, неналежнага ўмяшаньня або рэпрэсій.

Са жніўня мінулага году Мін'юст пазбавіў ліцэнзій Аляксандра Пыльчанку і Людмілу Казак — адвакатаў каардынатаркі штабу Віктара Бабарыкі, члена прэзыдыюму Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі Марыі Калесьнікавай. Яшчэ два яе адвакаты, Максім Знак і Ілля Салей, знаходзяцца пад сьледзтвам па крымінальных справах. Пазбаўленыя ліцэнзій яшчэ чатыры адвакаты, якія публічна крытыкавалі ўлады за парушэньні правоў чалавека: Юлія Леванчук, Максім Конан, Канстанцін Міхель і Міхаіл Кірылюк. На чарзе — Уладзімер Сазанчук, абаронца палітыка Мікалая Статкевіча, блогера Дзьмітрыя Казлова.

  • У сакавіку Мін'юст правёў пасяджэньне кваліфікацыйнай камісіі, на якім разглядалася пытаньне аб пазачарговай атэстацыі сямі адвакатаў. Тады пасьпяхова яе прайшоў толькі адзін адвакат, яшчэ трое прайшлі ўмоўна — яны павінны будуць прайсьці атэстацыю яшчэ раз праз шэсьць месяцаў, яшчэ трое адвакатаў не прайшлі пераатэстацыю.
  • 24 сакавіка на камісію выкліканы вядомы адвакат Сяргей Зікрацкі, які ўдзельнічаў у шэрагу гучных судовых працэсаў, у тым ліку аб пазбаўленьні партала tut.by статусу сеткавага выданьня, а таксама ў справе журналісткі тэлеканалу «Белсат» Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай).
  • 10 сакавіка ў сацсетках апублікаваны законапраект «Аб зьмяненьні законаў па пытаньнях адвакацкай дзейнасьці», у якім прапануецца забараніць адвакатам, якія працуюць індывідуальна, і адвакацкім бюро аказваць юрыдычную дапамогу па адміністрацыйных і крымінальных справах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG