Такія вынікі дасьледаваньня мясцовага Эўрапейскага ўнівэрсытэту зь некалькімі клінікамі і лябараторыямі, паведаміла Meduza.
Антыцелы выявілі ў 53,4% чалавек з рэпрэзэнтатыўнай выбаркі. Аналізы ў іх узялі ў пачатку лютага.
З улікам паправак на адчувальнасьць тэстаў, аўтары дасьледаваньня зрабілі выснову, што антыцелы ёсьць прыкладна ў 2,5 мільёна жыхароў Санкт-Пецярбургу.
Афіцыйна ў Санкт-Пецярбургу выявілі 382 тысячы выпадкаў COVID-19, ад якога памерлі 11 743 чалавекі.