Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 450 тысяч беларусаў жывуць за рысай беднасьці, гэта 4,8% насельніцтва


Ілюстратыўнае фота.
Ілюстратыўнае фота.

Сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы амаль 5 працэнтаў беларусаў недацягвае да бюджэту пражытковага мінімуму.

Гэта вынікае з інфармацыі Белстату па выбарачным абсьледаваньні хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцьця ў 2020 годзе, якую прааналізаваў Tut.by.

Цяпер бюджэт пражытковага мінімуму складае амаль 263 рубля, а ў канцы 2020-га ён быў на ўзроўні 258 рублёў.

Сярэднедушавы рэсурс (даход) — агульны аб’ём даходаў, падзелены на колькасьць насельніцтва. Пры разьліку даходаў на душу насельніцтва ўлічваюцца ўсе грамадзяне, у тым ліку беспрацоўныя, пэнсіянэры, непаўналетнія.

Па стане на 1 красавіка 2020 года, насельніцтва Беларусі складала 9 мільёнаў 397,8 тысячы чалавек. За рысай беднасьці, у 2020 годзе знаходзілася каля 451,1 тысячы чалавек.

У рэгіёнах ў працэнтных суадносінах больш за ўсё тых, хто апынуўся за рысай беднасьці, пражывае ў Берасьцейчскай вобласьці — 6,9% ад насельніцтва, а менш за ўсё — у Менску (0,9%). У Менску на 1 красавіка пражывала 2 мільёны 18,7 тысячы чалавек — за рысай беднасьці тут у мінулым годзе было каля 18,2 тысячы чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG