Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2020 годзе абарот зьнешняга гандлю кіраўніцтва спраў Лукашэнкі склаў 240 мільёнаў даляраў


Санаторый «Беларусачка», ілюстрацыйнае фота.
Санаторый «Беларусачка», ілюстрацыйнае фота.

Аляксандар Лукашэнка выслухаў даклад свайго кіраўніка спраў Віктара Шэймана.

Паводле прэс-службы Лукашэнкі, Віктар Шэйман расказаў пра вынікі працы падведамных яму арганізацый і прадпрыемстваў за 2020 год.

Па яго словах, абарот зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі па лініі кіраўніцтва спраў летась склаў 240 мільёнаў даляраў. Экспарт тавараў і паслуг дасягнуў 200 млн даляраў.

«Спрацавалі добра, тэмп росту 150%. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг склала 2,7 млрд рублёў. Прадукцыйнасьць працы па даданай вартасьці павялічылася амаль у 2,6 раза. Эфэктыўна спрацаваў сельскагаспадарчы сэктар: тэмп росту аб’ёмаў валавой прадукцыі да 2019 году склаў 115%. Рост па ўсіх напрамках, уключна з ураджаем збожжавых, вытворчасьцю малака, жывёлы і птушкі», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы.

Што тычыцца турыстычнага кірунку, было адзначана, што эпідэміялягічная сытуацыя нэгатыўна адбілася на працы — зьнізілася загрузка ў гатэлях і санаторыях.

Краіна страціла 55% выручкі ў параўнаньні з папярэднім годам. Такую лічбу агучыў дырэктар Рэспубліканскага цэнтру аздараўленьня і санаторна-курортнага лячэньня Генадзь Балбатоўскі.

«У мінулым годзе ў санаторыях аздараўляліся больш за 100 тысяч замежных грамадзян. У 2019 годзе лічба перавышала 240 тысяч. Што тычыцца выручкі, яна скарацілася на 55% і склала 95 млн рублёў», — адзначыў Балбатоўскі.

Пры гэтым ён прызнаў, што 90% замежнікаў — гэта грамадзяне Расейскай Фэдэрацыі. Паводле яго прагнозаў, у першым квартале 2021 году беларускія здраўніцы прымуць ня менш за 10 тысяч расейцаў, а ў другім — удвая больш.

Цягам студзеня-лютага запаўняльнасьць санаторна-курортных устаноў была на ўзроўні 60%, адзначыў Генадзь Балбатоўскі.

Што такое Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, супраць якога ўвялі санкцыі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:59 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG