«Мы зьвярнуліся ў Віленскі гарадзкі ўчастковы суд з просьбай абавязаць Swedbank спыніць парушэньне дамовы», — паведаміў літоўскаму інфармагенцтву BNS старшыня працоўнай рады санаторыя Ўладзіславас Шаруцкіс.
Прадстаўнікі суду паведамілі BNS, што пакуль не атрымалі зварот.
Swedbank арыштаваў рахункі санаторыя 18 сьнежня. Кіраўніку санаторыя растлумачылі ў банку, што арышт зьвязаны з увядзеньнем Эўразьвязам санкцый у дачыненьні да Беларусі.
Трэці пакет санкцый у дачыненьні да Беларусі ўступіў у сілу 17 сьнежня 2020 году, ён уключае 29 фізычных і сем юрыдычных асобаў. Сярод іх — Дзяржаўная ўстанова «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленьне» Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
Цікава, што ў той жа час беларускі санаторый у Латвіі, які належыць Кіраўніцтву спраў Лукашэнкі, ня трапіў пад санкцыі з прычыны юрыдычных нюансаў: санаторый належыць Кіраўніцтву спраў прэзыдэнта Беларусі, а літоўскі — Галоўнай гаспадарчай управе Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта. У санкцыйным сьпісе толькі апошняя.