Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ён прыняў такое рашэньне». Які стан музыкі Ігара Банцэра, што трымае сухую галадоўку ў Горадні


Ігар Банцэр, архіўнае фота.
Ігар Банцэр, архіўнае фота.

Анжаліка Арэхава, жонка рок-музыканта Ігара Банцэра, які сёмы дзень трымае ў горадзенскім СІЗА сухую галадоўку, расказала пра ягоны стан.

«Губляе сілы, рашуча настроены», — каротка пракамэнтавала Анжаліка Арэхава.

Гэта інфармацыя на 9 сакавіка, калі ў Банцэра апошні раз быў адвакат.
Пры якіх менавіта ўмовах Ігар спыніць галадоўку, ці гэта толькі калі яго апраўдаюць і вызваляць, сям’я ня ведае.

Маці Банцэра Тамара Мікалаеўна прасіла сына пачаць піць ваду і есьці пасьля апошняга судовага паседжаньня 5 сакавіка.

«Але ён прыняў такое рашэньне», — тлумачыць прынцыповы адказ мужа Арэхава.

Ігара Банцэра судзяць за тое, што дэманстраваў палавыя органы перад міліцыянтам. Пазыцыя Банцэра: гэта быў пэрформанс з танцам, падчас якога ён зьняў шорты, але заставаўся ў стрынгах, а сьпераду яго прыкрывала паясная торбачка. Пацярпелы міліцыянт ня мае прэтэнзій да Банцэра, першапачаткова ён расцаніў ягоны ўчынак як пʼяную выхадку, а не як крымінальнае злачынства.

Банцэру пагражае да трох гадоў калёніі. Ён знаходзіцца пад вартай з 20 кастрычніка мінулага году. Яму 41 год, жанаты, мае траіх непаўналетніх дзяцей.

Летась яго тройчы затрымлівалі за ўдзел у пратэставых акцыях, ён адседзеў у адміністрацыйных справах 18 сутак.

Наступнае судовае паседжаньне па справе Банцэра прызначылі на 12 сакавіка.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG