Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: хакеры з Расеі і Кітая ўзламалі сэрвэр Эўрапейскага агенцтва лекавых сродкаў


За кібэратакамі на Эўрапейскага агенцтва лекавых сродкаў (EMA), учыненых летась, стаяць хакеры з Расеі і Кітая, сьцьвярджае нідэрляндзкае выданьне De Volkskrant са спасылкай на неназваных інфарматараў, знаёмых з хадой расьсьледаваньня.

Менавіта гэтае агенцтва, у прыватнасьці,разглядае заяўкі на сэртыфікацыю ў краінах ЭЗ вакцын ад каранавіруснай інфэкцыі, у тым ліку і расейскай «Спутник V». Расейская заяўка цяпер у стадыі разгляду.

Паводле інфармацыі De Volkskrant, расейскія хакеры восеньню 2020 году разаслалі шэрагу супрацоўнікаў EMA электронныя лісты, адкрыцьцё якіх прывяло да ўсталяваньня хакерскіх праграмаў. Такім чынам яны атрымалі доступ да ўнутраных сетак агенцтва, — піша Deutsche Welle. Сярод прадметаў, якія цікавілі хакераў, былі стратэгіі вакцынацыі ў краінах Эўропы.

Сьцьвярджаецца таксама, што хакеры скралі частку дакумэнтаў, якія тычацца вытворцаў вакцын — нямецкай кампаніі BioNTech і амэрыканскай Pfizer. Менавіта іх вакцына першай была зарэгістраваная ў ЭЗ — у сьнежні 2020 году. Пазьней некаторыя зь іх зьявіліся ў расейскамоўным сэгмэнце інтэрнэту, прычым прадстаўнікі EMA сьцьвярджаюць, што апублікаваныя дадзеныя былі зьмененыя, магчыма, з мэтай дэзынфармацыі.

Хакеры зь Кітая, як піша выданьне, атрымалі доступ да ўнутраных сетак EMA яшчэ раней, вясной 2020 году. Афіцыйна прадстаўнікі агенцтва не камэнтавалі публікацыю.

  • Напярэдадні паведамлялася, што хакеры атакавалі больш за 20 тысяч арганізацый у ЗША і дзясяткі тысяч у краінах Азіі і Эўропы. Аб хакерскай атацы на ўрадавыя сэрвэры паведамляла, у прыватнасьці, Чэхія. Для нападу выкарыстоўваўся паштовы сэрвіс Microsoft Exchange. Улады ЗША падазраюць, што за атакай можа стаяць Кітай, перадаюць газэта Wall Street Journal і агенцтва Reuters са спасылкай на неназваныя крыніцы.
  • Расейскіх хакераў, зьвязаных са спэцслужбамі, падазраюць у шматлікіх кібэратаках на розныя сэрвэры ў ЗША і Эўропе — ад узлому сэрвэру Дэмакратычнай партыі ЗША да кібэратакі на нямецкі Бундэстаг або Арганізацыю па забароне хімічнай зброі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG