Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Microsoft абвінаваціў расейскую выведку ў найбуйнейшай кібэратацы


Кіраўнік карпарацыя Microsoft Брэд Сьміт заявіў аб наяўнасьці доказаў датычнасьці Расеі да хакерскай атакі на кампанію SolarWinds. Гэтую атаку называюць самай небясьпечнай у гісторыі ЗША.

«Мы знайшлі істотныя доказы, якія паказваюць на расейскую выведку, і не знайшлі ніякіх сьведчаньняў, якія б прывялі нас яшчэ некуды», — сказаў Сьміт падчас слуханьняў у камітэце выведкі Сэнату ЗША. Паводле яго, код, які дазволіў ўкараніцца ў сыстэмы разьмешчанай у Тэхасе кампаніі SolarWinds, настолькі складаны, што над ім працавалі ня менш за тысячу высокакваліфікаваных праграмістаў. Гэты маштаб паказвае на ўдзел дзяржаўных структур, адзначыў кіраўнік Microsoft.

Іншы ўдзельнік слуханьняў у Сэнаце, кіраўнік кампаніі FireEye Кевін Мандыя, паведаміў, што пры нападзе хакеры выкарысталі інструмэнты, падобныя да тых, што выкарыстоўвае Расея. Яны не падобныя на тыя, што выкарыстоўваюць Кітай, КНДР або Іран, падкрэсьліў ён.

У сярэдзіне сьнежня стала вядома аб хакерскай атацы на шэраг дзяржаўных і прыватных структур ЗША. Напад закрануў, у тым ліку Microsoft і яе кліентаў. Узлом адбыўся праз заражэньне праграмнага забесьпячэньня кампаніі SolarWinds. Аб’ектамі нападу сталі як мінімум дзевяць фэдэральных агенцтваў у Злучаных Штатах, уключаючы міністэрствы абароны, гандлю, энэргетыкі, унутранай бясьпекі і фінансаў, а таксама больш за 100 прыватных кампаній. Агульная колькасьць карыстальнікаў заражанай праграмы можа складаць парадку 18 тысяч.

Амэрыканскія СМІ сьцьвярджалі, што атаку арганізавалі хакеры, падкантрольныя расейскім спэцслужбам.

Аднак тагачасны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адмовіўся лічыць Расею вінаватай у кібэратацы, нягледзячы на супрацьлеглую пазыцыю сваіх найбліжэйшых падначаленых. Белы дом у апошні момант адмяніў афіцыйную заяву аб вінаватасьці Масквы.

На днях дарадца Белага дому ў нацыянальнай бясьпецы Джэйк Саліван заявіў, што ЗША ў наступныя некалькі тыдняў адкажуць на хакерскую атаку на кампанію SolarWinds. Адказ будзе ўключаць спалучэньне некалькіх інструмэнтаў, як ён падкрэсьліў, «бачных і нябачных».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG