Яго аўтар — Аляксей Палуян, беларускі рэжысэр, які ад 2012 году жыве і працуе ў Нямеччыне, дзе скончыў Акадэмію мастацтваў. Ягоны караткамэтражны фільм «Возера радасьці» паводле рамана Віктара Марціновіча стаў прызёрам больш як 30 міжнародных кінафэстываляў і ўвайшоў у лонг-ліст прэміі «Оскар». Аляксей Палуян спадзяецца, што ягоны новы фільм дапаможа прыцянуць міжнародную ўвагу да палітвязьняў у Беларусі.