Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З драматычнага тэатру ў Горадні звальняюць актрысу з 30-гадовым стажам


Горадзенскі драмтэатар, ілюстрацыйнае фота
Горадзенскі драмтэатар, ілюстрацыйнае фота

Актрысе Горадзенскага драматычнага тэатру Аксане Плікус не падоўжылі кантракту, яна зможа працаваць толькі да 31 сакавіка.

Як расказала Аксана Плікус, афіцыйная прычына непадаўжэньня кантракту — дзьве вымовы за апошнія тры месяцы. Хоць, па яе словах, цяпер няма ні працы, ні рэпэтыцый, яна проста адседжвае належны час.

Першую вымову яна атрымала, калі не прыйшла своечасова на працу, бо дома прарвала трубу. Здараецца, іншыя акторы таксама спазьняюцца, але ім ня робяць заўваг. Таму думае, што прычына вымовы — асаблівае стаўленьне.

Другую вымову атрымала, калі не прыйшла на працу, а ўзяла ўдзел у прыватным кватэрніку. Напярэдадні яна напісала на гэты час заяву на адпачынак за ўласны кошт, аднак дырэктар не падпісаў.

За апошнія месяцы Аксана Плікус іграла толькі ў адным спэктаклі — «Свабодная пара». У новыя пастаноўкі яе не бяруць.

Праўда, прапанавалі паўдзельнічаць у канцэрце да 8 сакавіка. Аднак актрыса вырашыла, што яна ня здолее чытаць са сцэны такую «пошласьць». Яна прынесла верш на замену, аднак дырэктар не ўхваліў за слова «робаты».

Цяпер у драматычным тэатры ў Горадні працуе новы рэжысэр. Там засталіся 18 артыстаў; чакаецца, што прыйдуць 9 новых. На сцэне ідуць чатыры спэктаклі, некалькі дзіцячых казак, рыхтуюць прэм’еру на канец сакавіка.

Звольненыя раней акторы, якія далучыліся да страйку, зьехалі ў Літву.

Раней у Аксаны Плікус было больш за 50 роляў у драмтэатры. Яна майстар сцэны, магістар мастацтвазнаўства, яе стаж складае амаль 30 гадоў.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG