Каналы апошні раз абнаўляліся 28 лютага. Ні Сьцяпан Пуціла, ні Ян Рудзік, ні іншыя супрацоўнікі рэдакцыі не адказвалі на асабістыя паведамленьні ў сацыяльных сетках. Пра гэта расказаў тэлеграм-каналу «Эўрарадыё» колішні рэдактар праектаў Раман Пратасевіч.
Пратасевіча, як і стваральніка каналаў Пуцілу, абвясьцілі ў Беларусі ў вышук. Генпракуратура Беларусі запатрабавала ад Польшчы выдачы абодвух, на радзіме іх унесьлі ў сьпіс датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці.
Рэдакцыя НЕХТА базуецца ў Польшчы, Пратасевіч пасьля спыненьня свайго ўдзелу ў праекце пераехаў у іншую краіну.
Пазьней Ян Рудзік паведаміў Tut.by, што ўсё з жыцьцём і здароўем сяброў рэдакцыі ў парадку. Але прычынаў перапынку ў публікацыях не патлумачыў.