Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тром менскім байкерам, якія адбілі знаёмага ад сілавікоў, прысудзілі да 3 год у калёніі


Байкеры падчас жаночага маршу 19 верасьня 2020
Байкеры падчас жаночага маршу 19 верасьня 2020

У судзе Савецкага раёну Менску 26 лютага вынесьлі прысуд па справе сталічных байкераў, якія вызвалілі свайго знаёмага зь міліцэйскага аўтамабіля, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».

На лаве падсудных — Андрэй Іванюшын, Мікіта Афанасьеў, Мікіта Трацьцякевіч. Усіх іх абвінавацілі ў гвалце ў дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі па арт. 364 Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Інцыдэнт здарыўся 19 верасьня каля ГЦ «Эўропа», калі невядомыя сталі затрымліваць аднаго з матацыклістаў, а астатнія пачалі яго абараняць.

Справу разглядаў судзьдзя Аляксандар Воўк. Дзяржабвінаваўца — пракурор Рабаў.

Пацярпелыя па справе — супрацоўнікі міліцыі Новікаў, Іваноў, Пятроў і Максімаў.

Суд прысудзіў абвінавачаным байкерам наступныя тэрміны:

  • Андрэй Іванюшын — 2 гады і 6 месяцаў папраўчай калёніі агульнага рэжыму.
  • Мікіта Афанасьеў — 3 гады папраўчай калёніі агульнага рэжыму.
  • Мікіта Трацьцякевіч — 3 гады папраўчай калёніі агульнага рэжыму.

Афанасьева ўзялі пад варту ў залі суду.

Таксама Афанасьеў і Трацьцякевіч абавязаныя выплаціць аднаму з пацярпелых кампэнсацыю ў суме 2000 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG