Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі сем новых палітвязьняў, агулам ужо 258


16-гадовы Мікіта Залатароў стаў самым маладым палітвязьнем
16-гадовы Мікіта Залатароў стаў самым маладым палітвязьнем

Праваабаронцы прызналі сем асуджаных у апошнія дні палітычнымі зьняволенымі, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна». Агулам у краіне на дадзены момант ужо 258 зьняволеных з палітычных матываў.

Праваабарончыя арганізацыі зьвяртаюць увагу на прысуды па крымінальных справах, зьвязаных з абвінавачваньнем у выкарыстаньні гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі ці іншых службовых асобаў.

«Згодна з Кіраўніцтвам па вызначэньні паняцьця „палітычны зьняволены“ гвалт, які быў справакаваны зыходным непрапарцыйным выкарыстаньнем фізычнай сілы, спэцсродкаў і калі ў дзеяньнях абвінавачанага адсутнічаў намер на нанясеньне несымбалічнай матэрыяльнай шкоды або шкоды каму-небудзь, дае падставы разглядаць гэтых асобаў у якасьці палітычных зьняволеных», — гаворыцца ў заяве.

Да сьпісу палітвязьняў праваабаронцы дадалі наступных асуджаных:

  • Мікіта Харловіч (асуджаны на пяць гадоў пазбаўленьня волі па ч.1 арт. 295-1, арт.13, ч.2 арт. 293 КК);
  • Дзьмітры Цімашэнка (асуджаны на два з паловай гады пазбаўленьня волі па арт. 364 КК);
  • Аляксандар Дзяркач (асуджаны на чатыры гады пазбаўленьня волі па арт. 342, 364, 218 КК);
  • Юлія Кашаверава (асуджаная на паўтара года пазбаўленьня волі па ч.1 арт. 339 КК);
  • Аляксандар Каратчэня (асуджаны на паўтара года пазбаўленьня волі па арт. 363 КК);
  • Натальля Раентава (асуджаная на восем месяцаў пазбаўленьня волі па арт. 364 КК);
  • Мікіта Залатароў (непаўналетні, асуджаны на пяць гадоў пазбаўленьня волі па арт. 13, ч.2 арт. 293, 295-3 КК)

У заяве праваабаронцаў адзначаецца, што ў шэрагу выпадкаў судовыя паседжаньні праходзілі ў закрытым рэжыме: на іх не дапускалі прадстаўнікоў грамадзкасьці, праваабаронцаў і прадстаўнікоў СМІ.

«Прычым рашэньні суду аб правядзеньні закрытых паседжаньняў не былі абумоўленыя неабходнасьцю абароны дзяржаўнай таямніцы ці інфармацыі асабістага характару ўдзельнікаў працэсу, непажаданай да публічнага распаўсюду, — гаворыцца ў заяве праваабарончых арганізацый. — Таксама маніторынг судовых паседжаньняў засьведчыў і іншыя парушэньні прынцыпаў справядлівага судовага разбору: парушэньні прэзумпцыі невінаватасьці, роўнасьці перад судом і інш.».

Заяву падпісалі

  • Праваабарончы цэнтар «Вясна»;
  • «Прававая ініцыятыва»;
  • Цэнтар прававой трансфармацыі Lawtrend;
  • Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар;
  • Простае таварыства «Ініцыятыва FORB»;
  • «Беларускі Хэльсынскі камітэт»;
  • Беларускі ПЭН-цэнтар;
  • Кансультацыйны цэнтар у актуальных міжнародных практыках і іх імплемэнтацыі ў праве «Х'юман канстанта»;
  • Iніцыятыўная група «Ідэнтычнасьць і права».

Днямі праваабаронцы стварылі табліцу зь пералікам усіх палітвязьняў і магчымасьцю сартаваньня сьпісу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG