Тры эўрапейскія краіны заняліся зборам фактаў крымінальных злачынстваў сілавых структур на тэрыторыі Беларусі, паведаміў кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка падчас відэастрыму 25 лютага, перадае БелаПАН.
Няўрадавыя арганізацыі Нямеччыны, Галяндыі і Вялікай Брытаніі зьбіраюць факты ўчыненых крымінальных злачынстваў на тэрыторыі Беларусі, паведаміў Латушка.
Паводле яго, другім крокам павінна стаць стварэньне міжнароднай структуры, якая «зоймецца расьсьледаваньнем гэтых крымінальных злачынстваў, а ў далейшым, магчыма, і прыцягненьнем да адказнасьці». «Гэтае пытаньне ўжо стаіць на парадку дня Рады правоў чалавека ААН. Гэтае пытаньне на разглядзе. Яно не прынятае», — адзначыў ён.
Раней прадстаўнік ініцыятывы By_Pol Мацьвей Купрэйчык расказаў, што ў Літве падалі пяць спраў ва ўнівэрсальнай крымінальнай юрысдыкцыі супраць катаваньняў беларускіх пратэстоўцаў, а ў Польшчы рыхтуецца да падачы яшчэ 11.