Адпаведную пастанову пад нумарам 100 прыняў Савет міністраў. Яе назва — «Пра часовыя захады для стабілізацыі цэнаў на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасьці».
Дзяржаўным органам і канцэрнам адначасова загадалі «забясьпечыць пастаўкі» згаданых тавараў у крамы і аптэкі.
У сьпісе 62 тавары і 50 найменьняў лекаў, зробленых або расфасаваных у Беларусі.
У студзені цэны вырасьлі на 1,1%. Адна з прычынаў — адмена льготаў на ПДВ, у тым ліку на лекі.
Чыноўнікі заявілі, што дбаюць пра «справядлівыя цэны»
Мэтавая задача рашэньня ўраду — «гарантыя справядлівых цэнаў» на тавары і лекі штодзённага попыту, — адзначыла ў сваім камэнтары Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.
З тэксту вынікае, што такім чынам урадоўцы спрабуюць стрымаць цэны, якія штурхаюць уверх наступныя праблемы ў эканоміцы:
- павелічэньне выдаткаў у арганізацый з высокай доляй імпартнага складніку ў кошце вырабленай прадукцыі,
- рост цэнаў на тавары крытычнага імпарту,
- пагаршэньне вонкавых умоваў вядзеньня бізнэсу: карантын, абмежаваньне вывазу некаторых тавараў.
Сьпіс тавараў
- Рыс шліфаваны, паліраваны (у тым ліку прапараны).
- Мука пшанічная.
- Крупы манныя.
- Крупы грэцкія.
- Шматкі аўсяныя.
- Крупы ячныя.
- Крупы прасяныя.
- Хлеб жытні, жытнёва-пшанічны.
- Хлеб, вырабы булачныя (батон) з мукі пшанічнай найвышэйшага гатунку.
- Хлеб, вырабы булачныя (батон) з мукі пшанічнай першага гатунку.
- Макарона, ражкі.
- Вэрмішэль, локшына.
- Ялавічына (акрамя бескасьцёвага мяса).
- Ялавічына бескасьцёвая.
- Сьвініна (акрамя бескасьцёвага мяса).
- Сьвініна бескасьцёвая.
- Субпрадукты мясныя харчовыя (акрамя субпрадуктаў з птушкі).
- Куры (кураняты, у тым ліку бройлеры).
- Каўбаса вараная найвышэйшага гатунку.
- Каўбаса вараная першага гатунку.
- Каўбаса вараная другога гатунку і безгатунковая.
- Каўбаса паўвэнджаная, варана-вэнджаная.
- Сасіскі, сардэлькі.
- Ялавічына тушаная кансэрваваная.
- Сьвініна тушаная кансэрваваная.
- Рыба жывая.
- Рыба марожаная неразабраная (трасковыя і скумбрыевыя).
- Рыба марожаная (філе і разабраная).
- Кансэрвы рыбныя (акрамя далікатэсных).
- Малако.
- Кефір.
- Сьмятана.
- Тварог тлусты.
- Тварог нятлусты.
- Сыр цьвёрды, паўцьвёрды.
- Яйкі курыныя.
- Масла.
- Маргарын.
- Алей (акрамя аліўкавага).
- Яблыкі.
- Капуста белакачанная сьвежая.
- Цыбуля рэпчатая.
- Буракі.
- Морква.
- Агуркі сьвежыя.
- Памідоры сьвежыя.
- Часнок.
- Перац салодкі.
- Бульба.
- Цукар-пясок.
- Кава распушчальная.
- Гарбата чорная.
- Соль спажыўная.
- Кашы для дзіцячага і дыетычнага харчаваньня.
- Кансэрвы мясныя для дзіцячага і дыетычнага харчаваньня.
- Сухія малочныя сумесі для дзіцячага і дыетычнага харчаваньня.
- Кансэрвы пладовыя для дзіцячага і дыетычнага харчаваньня.
- Мыла гаспадарчае.
- Мыла туалетнае.
- Папера туалетная, сурвэткі.
- Падгузкі, гігіенічныя пакеты.
- Запалкі (пушка).
Найменьні лекаў*
- Арпэтол
- Азытраміцын
- Алюгель
- Амаклаў-100
- Амбраксол
- Амоксіцыклін
- Амэпразол
- Анальгін
- Ангрымакс
- Асьпікард
- Атарвастын
- Ацэтылсаліцылавая кіслата
- Бісапарол
- Гідрахлёртыязыд
- Грыпалек
- Даксыцыклін
- Дратавэрын
- Дыкляфэнак
- Індапафон
- Каптапрыл-ЛФ
- Клапідагрэл
- Ксылін
- Лансазол
- Лізанапрыл
- Лязартан-НАН
- Ляпэрамід
- Максадын
- Мэтапарол
- Нафазалін
- Німэсубел
- Парацэтамол
- Пэрындапрыл-Мік
- Рываксан
- Санэкс
- Сульпірыд
- Сульфацыд-натрый
- Сьпіраналяктон
- Флустоп
- Фэнібут
- Фэрамэд
- Цытрамон-Барымэд
- Эналяпрыл
- Эсэнцыкапс
*Без уліку вытворцы і расфасоўкі. Падрабязьней — у пастанове Савету Міністраў.