Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Washington Post: Байдэну варта скарыстаць беларускі досьвед барацьбы за дэмакратыю


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Выданьне The Washington Post у рэдакцыйнай калёнцы заклікае прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна ўжыць «больш магутныя» і эфэктыўныя сродкі змаганьня супраць антыдэмакратычных кіраўнікоў і рэжымаў у сьвеце.

«Ад М’янмы да Беларусі дэмакратычныя сілы знаходзяцца ў аблозе», — піша выданьне. — У чацьвер [18 лютага. — РС] адміністрацыя Байдэна ўвяла новыя візавыя абмежаваньні для 43 чыноўнікаў у Беларусі, якія саўдзельнічаюць у падрыве дэмакратыі, акрамя 66 санкцыянаваных раней. Але санкцыі — гэта тупы інструмэнт і павольны. Шмат тыранаў і іх прыхільнікаў могуць жыць бязь сьвету Дыснэя. Злучаныя Штаты і іншыя дэмакратычныя краіны маюць патрэбу ў больш магутных спосабах адпору.

Паводле The Washington Post, ЗША павінны скарыстаць у барацьбе за дэмакратыю мэтады і ідэі, якія аказаліся эфэктыўнымі ў апошні час, у тым ліку досьвед групы дасьледнікаў Bellingcat, Аляксея Навальнага ў выкрываньні карупцыі ў Расеі ці выкарыстаньне тэлеграм-каналаў у камунікацыі апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.

«Важная роля, якую Telegram адыграў у Беларусі, дазваляе ўбачыць магчымае. Гэтак сама і выкарыстаньне спадарожнікавых здымкаў для выяўленьня канцлягераў для ўйгураў у Кітаі або выкарыстаньне бесьпілётных лятальных апаратаў для відэаздымкаў велізарнага асабняка прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна каля Чорнага мора. Яшчэ адно новаўвядзеньне — няўрадавыя праваабарончыя арганізацыі ў Мʼянме, Беларусі і Расеі, якія падлічвалі арышты і затрыманьні ў інтэрнэце, выкрываючы грубае і адвольнае выкарыстаньне паліцэйскай сілы», — пішуць рэдактары The Washington Post.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG