14 лютага пад Маладэчнам затрымалі 19 чалавек. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Усіх асудзілі ў будынку Маладачанскага РАУС, паведаміла «Рэгіянальная газета».
- На 20 сутак асудзілі аднаго мужчыну.
- На 15 сутак асудзілі дзьве жанчыны і сем мужчын.
- Дзевяць жанчын пакаралі штрафамі ад 725 да 870 рублёў.
У нядзелю, 14 лютага, міліцыя затрымала ўдзельнікаў сустрэчы лыжнікаў пад Маладэчнам. Падчас затрыманьня міліцыя папярэдзіла, што пры спробе ўцёкаў будзе адкрыты агонь на паражэньне.
«Падчас асабістага дагляду ў лыжнікаў выяўленыя адпаведныя сьцягі і расьцяжкі, балёнчык з фарбай чырвонага колеру, дымавая шашка, бел-чырвона-белыя парасоны, іншая пратэставая атрыбутыка», — паведаміла МУС.
Адзін удзельнік сустрэчы зьбег і ўжо пакінуў Беларусь.