Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хлопцу, які заклеіў вочка відэакамэры на Акрэсьціна, далі 1,5 года калёніі


Ігар Пражэньнікаў у судзе
Ігар Пражэньнікаў у судзе

Судзьдзя Фрунзэнскага раёну Менску Юлія Чыж вынесла прысуд у крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу супраць 21-гадовага палітвязьня Ігара Пражэньнікава.

Як нагадвае праваабарончы цэнтар «Вясна», яго абвінавацілі ў тым, што ён 4 кастрычніка на «Маршы вызваленьня палітвязьняў» блякаваў рух счэпкамі, заляпляў налепкамі камэры відэаназіраньня каля ЦІП і ІЧУ ГУУС Менгарвыканкаму, чым прыпыніў працу гэтых установаў, а таксама блякаваў рух на Акрэсьціна.

Пражэньнікава абвінавацілі ў прыпыненьні руху блізу 50 транспартных сродкаў у Менску 4 кастрычніка.

Дзяржаўная абвінаваўца падчас судовых спрэчак заявіла, што віна Ігара Пражэньнікава цалкам даказаная: ён браў актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, аказаў непадпарадкаваньне прадстаўнікам улады, перашкаджаў руху транспарту.

«Актыўная роля Пражэньнікава пацьвярджаецца відэазапісамі — ён рухаўся па праезнай частцы, ішоў не ў сярэдзіне натоўпу, а заўсёды быў у першым шэрагу, вёў натоўп за сабой. Вінаватасьць Пражэньнікава цалкам пацьверджаная відэазапісамі з Акрэсьціна, калі ён наклейваў залепку на камэру», — кажа дзяржабвінаваўца.

У апошнім слове Ігар Пражэньнікаў сказаў, што на той момант у яго было імкненьне да лепшага жыцьця.

«Калі скажу, што я паддаўся натоўпу — не саграшу. Гэта быў юнацкі максымалізм. Я не апазыцыянэр, не рэвалюцыянэр, я не нясу ідэі ў масы. За кратамі прыйшло асэнсаваньне, што я патрэбны толькі сваёй сям’і, маці. Віну цалкам прызнаю, шкадую пра тое, што зрабіў», — сказаў Ігар Пражэньнікаў у сваім апошнім слове.

Судзьдзя Юлія Чыж прысудзіла Ігару 1,5 года калёніі агульнага рэжыму — роўна столькі прасіла і пракурор.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG