Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладальнік «Табакерак» атрымаў выключнае права на ўвоз награвальнага тытуню


Кіёск «Табакерка» ў Менску
Кіёск «Табакерка» ў Менску

Кампанія «Энерга-ОІЛ» будзе адзіным імпартэрам у Беларусь некурыльных тытунёвых вырабаў — награвальнага тытуню HEETS, паведаміў Tut.by.

Такі ўказ «у мэтах стварэньня дадатковых умоваў для абарачэньня тытунёвых вырабаў» падпісаў 16 лютага Аляксандар Лукашэнка.

«Энерга-ОІЛ» належала бізнэсоўцу Аляксею Алексіну, але, паводле Naviny.by, цяпер кампаніяй валодаюць ягоная жонка і два сыны.

Мяркуецца, што прычына выхаду Аляксея Алексіна з складу кіраўніцтва — пагроза эўрапейскіх санкцый.

У студзені Аляксей Алексін ужо пазбавіўся афіцыйнай долі ў таварыстве з абмежаванай адказнасьцю Synesis, якое ў сьнежні 2020 году трапіла пад санкцыі Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG